Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2017

Беларускі эканамічны патэнцыял з акцэнтам на высокатэхналагічныя сферы прэзентавалі ў Маскве

23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу Беларусі з акцэнтам на высокатэхналагічныя сферы адбылася сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што гэта далёка не першая такая прэзентацыя, якую праводзіць дыпмісія. У прыватнасці, ужо былі прадстаўлены магчымасці машынабудаўнічай сферы Беларусі, шэрага абласцей краіны і яе сталіцы. "Для многіх моіх калег стала сапраўды адкрыццём, што Беларусь - гэта яшчэ і суперкамп'ютары, - сказаў пасол. - Парк высокіх тэхналогій - аналаг Крэмніевай даліны. Беларусь - гэта і вельмі складаныя аперацыі на сэрцы, паспяховая перасадка комплексу "сэрца-лёгкія", перасадка печані на ўзроўні Германіі, Ізраіля, ЗША. Гэта якасныя і канкурэнтаздольныя па цане медпрэпараты. Гэта вядучыя еўрапейскія ВНУ, якія даюць дастойную адукацыю за параўнальна меншыя сродкі, чым у суседніх з намі краінах. Беларусь - гэта таксама моцная Акадэмія навук і фундаментальная навуковая база па шырокім спектры галін. Наша краіна - гэта, нарэшце, будуемая АЭС і ўласныя касмічныя апараты".

Ігар Петрышэнка нагадаў, што Беларусь актыўна развівае гандлёвыя сувязі больш як са 180 дзяржавамі свету. Апошнім часам усё больш умацоўваецца партнёрства з геаграфічна аддаленымі ад Беларусі краінамі Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Далёкага і Блізкага Усходу, Паўднёвай Азіі, Лацінскай Амерыкі. "Традыцыйна мы падтрымліваем на належным узроўні партнёрскія адносіны з краінамі ЕС, - сказаў дыпламат. - Паслы і прадстаўнікі ўсіх абазначаных рэгіёнаў сёння ўдзельнічаюць у прэзентацыі".

Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што на гэтай прэзентацыі будуць прадстаўлены менавіта тыя галіны эканомікі, да якіх праявілі цікавасць кіраўнікі дыпмісій у час асабістых кантактаў з прадстаўнікамі беларускага пасольства.

На прэзентацыі свае прапановы па супрацоўніцтве прадставілі Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі, міністэрствы адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Беларуская ўніверсальная таварная біржа, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з перспектыўнымі праектамі ўзаемадзеяння з Беларуссю ў сферы інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, паставак лекавых сродкаў і медыцынскай тэхнікі, навучання, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 кіраўнікоў дыпламатычных місій і кіраўнікі гандлёва-эканамічных службаў пасольстваў краін Азіі, Афрыкі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, акрэдытаваных у Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі