У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2017

Беларусь і Егіпет прадаўжаюць рэалізацыю эканамічных дамоўленасцей на вышэйшым узроўні

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 25 мая сустрэўся з міністрам гандлю і прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет, сустаршынёй беларуска-егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі Тарыкам Кабілем, які знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў пасяджэнні камісіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі адзначылі важнасць падтрымання высокай дынамікі развіцця супрацоўніцтва і неабходнасць рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі, транспартна-лагістычнай сферы. Было падкрэслена, што цяперашні візіт міністра гандлю і прамысловасці Егіпта і правядзенне пасяджэння міжурадавай камісіі з'яўляюцца прадаўжэннем рэалізацыі бакамі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Егіпет у студзені 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс