Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Крс 2014

Гендырэктар ЮНЕСКА 17-20 красавіка наведае з візітам Мінск

17 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Ірына Бокава 17-20 красавіка з візітам наведае Мінск. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Праграмай візіту прадугледжаны ўдзел Ірыны Бокавай ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА пад старшынствам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, прысвечаным 60-годдзю членства Беларусі ў арганізацыі.

Генеральны дырэктар ЮНЕСКА таксама наведае Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета для ўрачыстага ўручэння калектыву тэатра памятнай медалі ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў". Яна агледзіць музейныя комплексы ў Міры і Нясвіжы, уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі