Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2013

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю аб'явіць маладзёжнай будоўляй узвядзенне Беларускай АЭС

29 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю аб аб'яўленні ўзвядзення Беларускай АЭС маладзёжнай будоўляй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на форуме "Традыцыі. Моладзь. Будучыня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што ў бліжэйшы час на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны разгледзяць гэту ініцыятыву, паколькі БелАЭС будзе ўзводзіцца з удзелам расійскіх спецыялістаў.

"Мы гэту будоўлю вядзём разам з брацкай Расіяй. Абяцаю вам, што ў бліжэйшы час мы з Прэзідэнтам Пуціным разгледзім ініцыятыву, каб гэту будоўлю, а можа быць, і ўзвядзенне наступнай атамнай станцыі, якую Расія плануе будаваць у Калінінградзе, зрабіць нашымі агульнымі маладзёжнымі будоўлямі. Гэта будзе, напэўна, правільна", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі