Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Сак 2014

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live"

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для "Шустэр Live"26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зробленыя 23 сакавіка ў час размовы з прэсай заявы Прэзідэнта Беларусі выклікалі вялікую цікавасць ва Украіне. Меркаванне і пазіцыя кіраўніка беларускай дзяржавы адносна сітуацыі ў суседняй краіне зрабілі яго ключавой фігурай у медыйнай сферы.

Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных, дэмакратычных і свабодалюбівых украінскіх тэлеперадач "Шустэр Live", папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на надзённыя, няхай часам і непрыемныя, пытанні. Некаторыя з іх для Прэзідэнта былі не новыя, але тым не менш Аляксандр Лукашэнка выказаў для народа Украіны сваю пазіцыю ў шчырым і адкрытым ключы.

У час інтэрв'ю ў тым ліку закраналася тэма адказнасці кіраўніка дзяржавы за лёс краіны і яе народа. "Што датычыцца Януковіча: ну, які ён для мяне Прэзідэнт? Вось апошняе яго выступленне: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Адразу пытанне: а дзе твая армія?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць - твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады збегчы? Не, я гэтага не прызнаю", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму, калі ў Радзе гучаць галасы, што Прэзідэнт Януковіч самаўхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў і збег, што супраць гэтага проціпаставіць?" - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Ведаеце, я не хачу, каб усе падумалі, што Лукашэнка такі "перавёртыш" - учора сябраваў з Януковічам, а сёння так гаворыць. Я яго асуджаю як сябра. Як хочаце, так і разумейце мяне. Прэзідэнты не павінны так рабіць, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Калі няма з кім ваяваць, бяры ружжо, ідзі адзін. Заб'юць... Мы ўсе будзем там рана ці позна. Але ні тваім сябрам, ні тваім сваякам, ні тваім сынам за цябе сорамна потым не будзе. Вось мой падыход".

Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі будзе паказана ў эфіры ўкраінскага тэлеканала "Першы нацыянальны" ў праграме "Шустэр Live" ў пятніцу, 28 сакавіка, у 19:30 па кіеўскім часе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі