У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Жнв 2015

Жонка прэм'ер-міністра Пакістана наведала Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бегюм Сахіба, жонка прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, наведала сёння Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Госця азнаёмілася з творамі старажытнабеларускага мастацтва: ёй былі прадстаўлены калекцыя іканапісу і сакральнага жывапісу, калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Што датычыцца партрэтнай калекцыі, яе аснову складаюць партрэты былога радзівілаўскага збору з замка ў Нясвіжы. Бегюм Сахіба ў тым ліку прадставілі фрагмент слуцкага пояса канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў. Таксама яна азнаёмілася з рускім мастацтвам XVIII - пачатаку XX стагоддзяў.

Бегюм Сахіба, жонка прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, наведала Нацыянальны мастацкі музей БеларусіЯк адзначыў у гутарцы з журналістамі дырэктар НММ Беларусі Уладзімір Пракапцоў, жонцы прэм'ер-міністра Пакістана расказалі аб далейшых планах па развіцці НММ і папаўненні яго фондаў, фарміраванні музейнага квартала. "Госцю зацікавілі тыя творы, якія прадстаўлены ў нашай пастаяннай экспазіцыі. Гэта і беларускі абраз, і творы беларускіх аўтараў пачатку ХХ стагоддзя. Вельмі ўразіў яе Іван Хруцкі сваімі партрэтамі і нацюрмортамі, а таксама Вітольд Бялыніцкі-Біруля - сваімі зімовымі пейзажамі", - заўважыў дырэктар.

Бегюм Сахіба, жонка прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, наведала Нацыянальны мастацкі музей БеларусіПаводле слоў Уладзіміра Пракапцова, размова ішла аб развіцці культурнага супрацоўніцтва ў плане абмену выстаўкамі. "Я прапанаваў, каб у наступным годзе ў нас адбылася выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Пакістана, якое славіцца на ўвесь свет. Для будучых экспазіцый прапанаваны канкрэтныя выставачныя залы. Спадзяюся, што ў наступным годзе з'явяцца сумесныя праекты", - сказаў ён.

Бегюм Сахіба, жонка прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, наведала Нацыянальны мастацкі музей БеларусіЯк паведамлялася, прэм'ер-міністр Пакістана 10-12 жніўня наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. У праграме яго знаходжання - шэраг афіцыйных сустрэч, наведванне машынабудаўнічых прадпрыемстваў. З высокім госцем сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У дні афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Пакістана ў Мінску пройдзе Беларуска-пакістанскі бізнес-форум. Плануецца таксама, што Наваз Шарыф выступіць з кароткай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс