Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Mar 2015

Наведвальнасць беларускіх музеяў апошнія гады ўзрасла

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведвальнасць беларускіх музеяў апошнія гады ўзрасла. Аб гэтым паведаміла сёння на выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы ў Нацыянальным мастацкім музеі намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і мастацкай творчасці Міністэрства культуры Валянціна Макарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з музеяў, які асабліва цікавы гасцям і жыхарам краіны, з'яўляецца Беларускі мастацкі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Штомесяц яго наведваюць ад 30 да 60 тыс. чалавек.

Таксама прывабныя музеі, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, практыкуюцца інтэрактыўныя формы сувязі з наведвальнікамі. Многія музеі рыхтуюць праекты, выстаўкі, прыцягваючы спонсарскія сродкі. Добры прыклад - выстаўка ў Брэсцкай крэпасці.

Спецыяліст дадала, што адбываецца працэс рэарганізацыі музеяў, які прадугледжвае не столькі закрыццё ўстаноў, колькі іх аб'яднанне. Адна з праблем, якія асабліва востра стаяць перад музеямі, - гэта недахоп фондасховішчаў. Неабходна будаўніцтва дэпазітарыя. Ён, як чакаецца, увойдзе ў лік аб'ектаў, якія будуць фінансавацца па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

Усяго ў музейным фондзе Беларусі налічваецца больш за 5 млн адзінак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі