Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Mar 2014

Новы музей будзе адкрыты ў Брэсцкай крэпасці да 22 чэрвеня

17 сакавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Новы музей будзе адкрыты ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" да 22 чэрвеня. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар на пасяджэнні каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Брэсцкім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"22 чэрвеня мы будзем адкрываць музейную экспазіцыю пад назвай "Музей вайны - тэрыторыя міру". Музей добры. Па маштабах і змесце ён не будзе ўступаць музею абароны крэпасці", - адзначыў Канстанцін Сумар.

Новая музейная экспазіцыя разгорнецца ў паўднёва-ўсходняй казарме Брэсцкай крэпасці ў васьмі залах. Інвестарам праекта па дамоўленасці са старшынёй праўлення ААТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам выступае ААТ "Белтрансгаз". Усяго на рэалізацыю праекта плануецца выдзеліць Br15 млрд бязвыплатнай спонсарскай дапамогі. Будаўнікамі на сённяшні дзень ужо асвоена Br8,4 млрд.

Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, усе рамонтныя работы, за выключэннем уваходнай часткі музея, практычна завершаны. На аб'екце цяпер працуюць рэстаўратары. Супрацоўнікі комплексу працуюць над экспазіцыяй новага музея. У адрозненне ад музея абароны новы праект у большай ступені будзе прысвечаны гісторыі крэпасці, яе даваеннаму і пасляваеннаму перыяду. Акцэнт, паводле слоў дырэктара комплекса, будзе зроблены на лёсе абаронцаў цытадэлі. Плошча новага музея складзе каля 1 тыс. кв.м. Для параўнання, экспазіцыя музея абароны займае каля 1,2 тыс.кв.м.

У пасяджэнні каардынацыйнага савета прыняў удзел міністр культуры Барыс Святлоў. Канстанцін Сумар звярнуўся да яго з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння штатнай колькасці мемарыяльнага комплексу. Паводле разлікаў, у сувязі з адкрыццём новага музея комплексу спатрэбіцца яшчэ 18 супрацоўнікаў.

У 2013 годзе мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" наведалі 387 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі