Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Крс 2022

Каляндар падзей у Беларусі: МАЙ 2022

Каляндар падзей у Беларусі: МАЙ 2022

"Cinemascope. Анталогія": культавыя фільмы сусветнага кінематографа

Праект Cinemascope, які палюбілі мінчане, сумесна з клубам "Анталогія" прадстаўляюць новую падборку культавых фільмаў сусветнага кінематографа. Праграма паказаў (а яны праходзяць па пятніцах у 19.00) разлічана не толькі на вялікіх аматараў сінема, але і на тых, хто хоча разбірацца ў мастацтве кіно. Удзельнікі змогуць азнаёміцца з ключавымі этапамі гісторыі кіно ад ранняга гукавога да сучаснага арт-хаус, асвоіць асноўныя прынцыпы кінааналізу, навучыцца "лепш бачыць карціны, лепш чытаць іх, лепш у іх разбірацца".

1 красавіка – "Доктар Стрэйнджлаў, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў атамную бомбу", рэжысёр Стэнлі Кубрык
8 красавіка – "Накцюрама", рэжысёр Бертран Банела
15 красавіка – "Паўночны каўбой", рэжысёр Джон Шлезінгер
22 красавіка – "Кантракт рысавальшчыка", рэжысёр Пітэр Грынуэй
29 красавіка – "Арфей", рэжысёр Жан Както
6 мая – "Валадар мух", рэжысёр Пітэр Брук

Калі: 25 сакавіка – 6 мая
Дзе: Музей-майстэрня З.І. Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск

Выстаўка "Фарбы душы" ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурна-мастацкая выстаўка прысвечана адразу тром юбілейным датам таленавітых жанчын Беларусі – 85-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, 75-годдзю Раісы Баравіковай і 80-годдзю з дня нараджэння Веры Вярбы. На выстаўцы можна атрымаць асалоду ад твораў яркіх прадстаўніц беларускага сузор'я паэтэс, якія ўпрыгожылі і ўзбагацілі нацыянальную літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод артэфактаў выстаўкі таксама прадстаўлены эскізы народнага мастака БССР Арлена Кашкурэвіча і кнігі з аўтографамі. Праз іх наведвальнікі змогуць убачыць і адчуць талент, душу, прыгажосць слова жанчын-лірыкаў. Акрамя таго, экспазіцыю дапоўняць і ўпрыгожаць вядомыя мастачкі – Марына Эрэнбург, Вераніка Віткоўская, Ала Каласенцава і Ларыса Зарубіна.

Калі: да 2 мая
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Максіма Багдановіча, 13, Мінск

"Магія графікі": казачная выстава мастака Валерыя Славука ў Мінску

Мастак-ілюстратар і графік Валерый Славук вядомы як майстар кніжнага афармлення, а адна з галоўных тэм у творчасці – беларуская і славянская міфалогія. Многім палюбіліся яго ілюстрацыі да народных казак "Удовін сын", "Піліпка-сынок", "Алёнка", а таксама да папулярных твораў сусветнай і беларускай класікі – "Айвенга" В.Скота, "Чорны млын" Ю.Брэзана, "Шляхціц Завальня" Я.Баршчэўскага, "Вясна ўвосень" У.Караткевіча. Выстава, прысвечаная 75-годдзю мастака, прызначана паказаць "Магію графікі" ва ўсёй разнастайнасці традыцыйных вобразаў сусветнай і беларускай міфалогіі, сярод якіх харызматычныя каты, насякомыя, магі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзяныя…

Калі: 19 красавіка – 1 ліпеня
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, Мінск

Свята пастухоў у Гродзенскім раёне

З даўніх часоў Юр'еў дзень з'яўляецца адным з галоўных свят веснавога цыкла ў беларускім народным календары. Згодна з павер'ямі, Юрый – апякун пастухоў, таму менавіта ў гэты дзень мая першы раз пасля зімы сяляне выганялі жывёлу на пашу. У Гродзенскай вобласці нават ёсць легенда аб тым, як святы Юрый, перахітрыўшы сатану ў барацьбе за авёс, стаў апекуном пастухоў і коней. Таму на святога Юрыя пастухі, як правіла, хадзілі ў царкву, каб апякун не пакінуў іх без увагі, а сяляне гатавалі аўсяны кісель. У бягучым годзе свята пастухоў з рэканструяванымі элементамі абраду "Юр'я" і фальклорна-анімацыйнай праграмай "Юр'еўская яешня" ўпершыню прадставяць у Гродзенскім раёне.

Калі: 6 мая
Дзе: Гродзенскі раён

9 мая - Дзень Перамогі ў Беларусі

Канцэрт да Дня Перамогі адбудзецца ў Батанічным садзе

Жывапіс, скульптура, графіка: у Мінску адкрыецца маштабная выстава аб Вялікай Айчыннай вайне

Шэсце пакаленняў, аўтапрабег, канцэрты: як Мінск адсвяткуе Дзень Перамогі

Народныя гулянні, выстаўкі ўзбраення, канцэрты: як беларусам правесці Дзень Перамогі

Крыс Норман у Мінску

Легендарны голас з 1970-х і вакаліст папулярнай групы Smokie Крыс Норман вяртаецца ў Мінск з сольнай праграмай. Калектыў з брытанскага Брэдфарда, у якім ён выступаў з Тэры Атлі, атрымаў фенаменальную папулярнасць у Еўропе і ЗША. Аднак пасля распаду групы Крыс пачаў сольную кар'еру – і першы ж хіт Midnight Lady пабіў усе папярэднія дасягненні. Артыст да гэтага часу папулярны ва ўсім свеце, а ў 2021-м выпусціў адразу два альбомы – Baby I Miss You і Just a Man, кампазіцыі з якіх таксама прагучаць на мінскім канцэрце. Чакаецца, што ў праграме будуць як залатыя хіты групы Smokie, так і самыя знакавыя кампазіцыі за ўсю кар'еру Крыса.

Калі: 13 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Праграма "Водпуск Без Шкарпэтак?!" у Белдзяржцырку

Напярэдадні летняга сезона і самых доўгіх дзіцячых канікулаў артысты Белдзяржцырка запрашаюць гледачоў атрымаць асалоду ад новай праграмы "Водпуск Без Шкарпэтак?!" Адметнасць шоу – яркае клоўнскае трыа "Без шкарпэтак" – уладальнікі мноства ўзнагарод прэстыжных цыркавых фестываляў у Венгрыі, Францыі, Расіі, Ізраілі, Іспаніі, а таксама знакамітага форуму ў Монтэ-Карла. Акрамя іскрамётнага гумару ад прадстаўнікоў камічнага жанру, гледачы ўбачаць арыгінальныя цыркавыя нумары паветраных гімнастаў, канатаходцаў, наезнікаў на конях, сабачак на скейтбордах, незвычайную гульню ў більярд, вышэйшую школу верхавой язды і нават бокс з кенгуру ад дрэсіроўшчыка Антона Светлакова.

Калі: 14–29 мая
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32, Мінск

Творчы вечар балерыны Ірыны Яромкінай у Вялікім тэатры Беларусі

Адэта-Адылія, Кармэн, Джульета, Фрыгія, Рагнеда, Пахіта, Венера, Ізольда... За 25 гадоў служэння ў Вялікім тэатры народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна змяніла больш за 40 партый у самых вядомых сусветных балетных спектаклях, сярод якіх "Спартак", "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Ганна Карэніна"... Сёння артыстка – дарэчы, мама траіх дзяцей! – паспяхова прадаўжае сцэнічную кар'еру і прызнаецца, што менавіта сцэна "дазваляе атрымаць неверагодны паток энергіі". У творчым вечары на галоўных падмостках Беларусі прымуць удзел сябры з Вялікага тэатра, а таксама калегі з Расіі – Дзяніс Клімук (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона), заслужаная артыстка Расіі Дар'я Паўленка і Вячаслаў Гнедчык (Марыінскі тэатр).

Калі: 15 мая
Дзе: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, пл. Парыжскай Камуны, 1, Мінск

EMIN LIVE 2022: новы тур і канцэртная праграма ў Мінску

Адзін з самых рамантычных спевакоў расійскай эстрады і лаўрэат шматлікіх прэмій EMIN вяртаецца ў Мінск з новым музычным шоу. За апошнія няпростыя для многіх артыстаў гады ён змог арганізаваць вядомы фестываль "Спёка" ў родным Баку, выпусціць новыя кампазіцыі і дуэты з іншымі зоркамі, атрымаць "Залаты Грамафон" за песню "Девочка моя". У праграму мінскага шоу ўвойдуць свежыя і ўжо любімыя публікай хіты "Нежная", "Девочка моя", "МММ", англамоўныя Still, Boomerang, Good Love, прэм'еры і незвычайныя аранжыроўкі.

Калі: 17 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Новае імя: Мікіта Бялько. Крок у будучыню

Прэзідэнцкі аркестр адкрывае новы цыкл канцэртнай праграмы "Новае імя", прысвечанай маладым артыстам. У маі галоўным героем і салістам стане Мікіта Бялько – суперфіналіст тэлепраекта "Х-Фактар Беларусь", пераможца шоу "Бітва талентаў" акадэміі Ігара Крутога, фіналіст конкурсу "Я спяваю", удзельнік шоу "Голас. Дзеці". Гэты малады выканаўца папрацаваў ужо ў камандах зорных настаўнікаў Валерыя Меладзэ і Вольгі Бузавай, а цяпер новы выклік – першы сольны канцэрт з жывым аркестрам. Вечар адбудзецца ў фармаце давернага дыялогу з гледачом, у час якога артыст раскажа пра сябе, падзеліцца ўспамінамі аб творчай кар'еры і, вядома, прадставіць лепшыя кампазіцыі.

Калі: 19 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

"Чорныя блюзы Гарлема": Доры Лін Лайлз і Зэйн Мэсі ў Мінску

"Чорныя блюзы Гарлема" прадставяць у Мінску сусветныя зоркі джаза і соўл-блюза – афраамерыканская дзіва Доры Лін Лайлз і нью-ёркскі тэнар-саксафаніст Зэйн Мэсі. У іх вялікая гісторыя за плячамі: Доры Лін Лайлз – сімвал сучаснага негрыцянскага соўл-блюза, а Зэйн Мэсі – сын легендарнага нью-ёркскага джазавага трубача – з'яўляецца музычным нашчадкам Джона Калтрэйна і Майлса Дэвіса. Яны прадстаўнікі розных пакаленняў і стыляў джаза, але абодва гараць самі і запальваюць музыку "чорных", ператвараючы яе ў гарачае свята жыцця і любові. У Мінску Доры Лін Лайлз і Зэйн Мэсі выступяць у суправаджэнні музыкантаў Forte-Jazz-Quartet.

Калі: 19 мая
Дзе: Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава, Палац Рэспублікі (правае крыло), пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

VII адкрыты фестываль духавой музыкі "Фанфары сяброў"

Унікальны фестываль "Фанфары сяброў" раз у два гады збірае прафесійных музыкантаў з лепшых аркестраў краіны і з'яўляецца яркім святам для жыхароў Парэчча. Праграма-2022 абяцае парадаваць аматараў жывой інструментальнай музыкі. Першы дзень – "Сузор'е мелодый замежных сяброў" – запрашае на ўрачыстае шэсце аркестраў, канцэртныя выступленні калектываў і паказ-дэфіле, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад захапляльнага шоу мажарэтак. У другі фестывальны дзень сваё выканальніцкае майстэрства прадэманструюць калектывы з Гродзеншчыны.

Калі: 21–22 мая
Дзе: аграгарадок Парэчча, Гродзенскі раён

Міжнародная выстава HoReCa. RetailTech 2022

Міжнародная выстава HoReCa. RetailTech стане пунктам прыцягнення прадпрыемстваў грамадскага харчавання, гандлю, атэльнага і турыстычнага бізнесу Беларусі. Асноўныя секцыі форуму – рэстаранная справа, прадукты, інгрэдыенты і напіткі, чай і кава, RetailTech, свет атэля і турызму, франчайзінг. Таксама наведвальнікаў чакаюць смачныя інтэрактыўныя лакацыі – "КулінарШоу", фестываль аўтарскіх страў з прадуктаў мясцовых вытворцаў і фермерскіх гаспадарак Free Kitchen, піца-чэмпіянат Pizza Expo, кандытарскі фестываль Cake/Pie/Bun HoReCa.

Калі: 24–26 мая
Дзе: Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, 20/2, Мінск

ХХ Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"

Юбілейную старонку ў сваёй гісторыі перагорне дзіцячы фестываль "Залатая пчолка", які атрымаў у 1996-м назву ад выявы пчалы на старадаўнім гербе горада Клімавічы. За гэтыя гады міжнародны форум стаў сапраўдным трамплінам у кар'еры многіх юных выканаўцаў, сярод якіх былі і пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец. Па традыцыі ў асноўную праграму ўвойдуць конкурсы па вакальным (эстрадныя і народныя спевы), харэаграфічным (эстрадны, сучасны, народна-сцэнічны танец) і выяўленчым мастацтве (жывапіс і графіка). Удзельнікі – юныя таленты ад 9 да 18 гадоў.

Калі: 26–29 мая
Дзе: г. Клімавічы, Магілёўская вобласць

"Ноч пажыральнікаў рэкламы" ў Мінску

"Ноч пажыральнікаў рэкламы" ўпершыню адбудзецца ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, а ў праграме вечара – класічная музыка ад найвялікшых кампазітараў Грыга, Расіні, Шастаковіча, Чайкоўскага, Пракоф'ева і Афенбаха. Гледачоў чакае рэклама японскага брэнда пад уверцюру да оперы Расіні "Сарока-зладзейка", эстэтыка швейцарскага марожанага пад вальс Леа Дэліба з балета "Капелія", а сапраўдным падарункам стане кампазіцыя Грыга "У пячоры горнага караля" з сюіты "Пер Гюнт"... Кульмінацыяй стане рэкламны ролік Ларса фон Трыера, які прынёс поспех вальсу N2 з Джазавай сюіты Шастаковіча, вядомаму як "Рускі вальс".

Калі: 31 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі