Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Apr 2020

Каляндар падзей у Беларусі: МАЙ 2020

Каляндар падзей у Беларусі: МАЙ 2020

Сябры! Жыццё вымушае ўносіць карэктывы і ў тыя падзеі, пра якія кожны месяц расказвае каляндар Belarus.by. Успышка каранавіруса ў Еўропе і свеце выклікала закрыццё граніц дзяржаў, абмежаванне міжнароднага перамяшчэння, перанос і адмену масавых мерапрыемстваў. І вядома, самі людзі цяпер гатовы пачакаць з паездкамі, паходамі і забавамі, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх.

Беларусь сёння прымае ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Краіна не закрыла граніцы і не ўвяла жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне, аднак заклікае КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА праяўляць асаблівую асцярожнасць, выконваць рэкамендацыі СААЗ і ўрачоў, вельмі строга захоўваць правілы асабістай гігіены, а галоўнае – беражліва ставіцца адзін да аднаго. У выпадку прыезду з эпідэміялагічна нестабільных рэгіёнаў і краін, пры самым малым падазрэнні на пагаршэнне самаадчування неабходна звярнуцца да медыкаў і, вядома ж, як мага хутчэй самаізалявацца, каб не стаць разносчыкам любой інфекцыі (не толькі каранавіруса)!

У гэтай сітуацыі адбываюцца адмены і пераносы вялікіх мерапрыемстваў, таму просім загаддзя ўдакладняць інфармацыю. Як анансуюць арганізатары, білеты на ўсе перанесеныя падзеі будуць сапраўдныя. І помніце: галоўнае – быць здаровымі!

Выстава рускага і беларускага іканапісу XVIII – пачатку XX стагоддзяў у НММ

Нацыянальная скарбніца ўяўляе ўнікальны праект, прысвечаны 85-годдзю мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Упершыню наведвальнікі змогуць убачыць каля 60 твораў рускага іканапісу XVIII – пачатку XX стагоддзяў, у якіх адбіліся як аўтарскі стыль майстроў, спрадвечныя традыцыі іканапісу, так і характэрныя для таго часу павевы рэалістычнага напрамку і еўрапейскага барока... Акрамя таго, у юбілейнай экспазіцыі можна ўбачыць спісы мінскіх святыняў і прадметы асабістай набожнасці мітрапаліта Філарэта – панагіі, посахі і літургічнае адзенне, а таксама мітру, выкананую ў тэхніцы пляцення з саломы.

Калі: 21 сакавіка – 8 чэрвеня
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, вул. Леніна, 20

Выстава "Сусветны поп-арт" у Мінску

Адзін з самых яркіх напрамкаў у мастацтве канца 1950–60-х гадоў у Заходняй Еўропе і ЗША – поп-арт – узнік у адказ на абстрактны экспрэсіянізм. Цяпер арт-аб'ектамі сталі не толькі выявы вядомых людзей і палітычных дзеячаў, але і штодзённыя прадметы – коміксы, гамбургеры, халадзільнікі, кока-кола, туфлі, цыгарэты… Вырваныя з прывычнага кантэксту, яны набывалі прагрэсію сэнсаў і натхнялі мастакоў, сярод якіх Роберт Раўшэнберг, Рой Ліхтэнштэйн, Джаспер Джонс, Эндзі Уорхал, Роберт Індыяна, Джэймс Розенквіст, звярнуцца да новых форм, сюжэтаў і тэхнік. У наш час цікавасць да поп-арту аднаўляецца: у гэтым напрамку працуюць многія беларускія мастакі. У экспазіцыі прадстаўлены работы Любові Абрамавай, Івана Арцімовіча, Дзмітрыя Бельскага, Алега Белавусава, Надзі Букі, Паўла Вайніцкага…

Калі: 17 сакавіка – 7 чэрвеня
Дзе: выставачная зала Libra, пр. Незалежнасці, 37, Мінск

Чэмпіянат Беларусі па футболе-2020

У сакавіку 2020 г. 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе стаў адзіным у Еўропе і адным з нямногіх у свеце, які стартаваў па плану і не спынены ў сувязі з каранавірусам. Першыя туры прыцягнулі ўвагу аматараў народнай гульні з розных краін: матчы ішлі ў прамым эфіры шэрага спартыўных каналаў і анлайн. Рашэнне не адмяняць пачатак першынства кіраўніцтва АБФФ прыняло па выніках кансультацый з удзелам УЕФА. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступаюць 16 каманд, турнір праходзіць у два кругі (30 тураў). Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы ў вышэйшай лізе, выбываюць у першую лігу, а клубы, якія заваявалі 1 і 2 месцы ў першай лізе, атрымліваюць права на выхад у вышэйшую лігу. У ліку прэтэндэнтаў на тытул чэмпіёна Беларусі і Суперкубак называюць лідараў мінулага года – брэсцкае "Дынама", БАТЭ, "Шахцёр", мінскае "Дынама", "Іслач" і "Тарпеда-БелАЗ".

Дзе: стадыёны 12 гарадоў Беларусі
Калі: 19 сакавіка – снежань 2020 года
6 тур: 1–3 мая
7 тур: 8–10 мая
8 тур: 15–17 мая
9 тур: 20–23 мая
10 тур: 28–30 мая

Канцэртная шоу-праграма "Чырвоны дзень календара"

Калі: 7 мая (адмена)
Дзе: Маладзёжны тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а, Мінск

Руслан Аляхно і Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з праграмай "Спадчына"

Калі: 7 мая
Дзе: Цэнтральны Дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3, Мінск

9 мая – 75-годдзе Вялікай Перамогі

Праграма мерапрыемстваў 9 Мая ў Мінску

Музей гісторыі ВАВ рыхтуе выставу "Героі вайны на Краснай плошчы"

Брэсцкая абласная філармонія прадставіць анлайн-канцэрты да Дня Перамогі

Hans Zimmer | Ludovico Einaudi | Ramin Djawadi | John Williams у Мінску

Калі: перанос
Дзе: КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5, Мінск

Фёдар Дабранраваў і Генадзь Хазанаў у камедыі "Ратавальнік"

Калі: перанос
Дзе: Цэнтральны Дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3, Мінск

Капэла "Санорус": праграма "Ісаак Дунаеўскі – 120!''

Калі: перанос
Дзе: КЗ "Верхні горад", пл. Свабоды, 23а, Мінск

Аляксандр Разенбаум з праграмай "Мы жывыя!''

Калі, дзе:
20 мая – Гродзенская абласная філармонія, вул. Гарнавых, 17, Гродна
22 мая – Грамадска-культурны цэнтр, вул. Ланге, 17, Гомель
25 мая (перанос) – Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Леў Лешчанка і ансамбль "Сябры": праграма "Родная зямля" да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Калі: 22 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Вялікі Stand Up Паўла Волі

Калі, дзе:
27 мая – Гомельскі лядовы палац спорту, вул. Мазурава, 110, Гомель
28 мая – Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Мікалай Наскоў – праграма "Жывы" з сімфанічным аркестрам

Калі: 30 мая
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Музычны фестываль "Debosh Music Fest"

Калі, дзе:
28 мая
– манеж "Дынама", вул. Юбілейная, 52, Гомель
29 мая – кінатэатр "Кастрычнік", праспект Міру, 23, Магілёў
31 мая – адкрытая пляцоўка Новага замка, вул. Замкавая 20, Гродна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі