У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Май 2020

Стала вядома праграма мерапрыемстваў 9 Мая ў Мінску

Стала вядома праграма мерапрыемстваў 9 Мая ў Мінску
Фота з архiва

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стала вядома праграма святочных мерапрыемстваў 9 Мая ў Мінску. Яе сталічная мэрыя апублікавала ў сваім афіцыйным Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

Урачыстасці стартуюць у 11.00 каля стэлы "Мінск - горад-герой" ваенным парадам. Галоўная яго асаблівасць у бягучым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш як 3 тыс. ваеннаслужачых і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны. Прамая трансляцыя пачнецца ў 10.50 на тэлеканале "Беларусь 1".

Апоўдні папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне будуць гучаць у сталічных парках Чалюскінцаў, Максіма Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны".

Гасцям музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіцца ўнікальная магчымасць дакрануцца да Сцяга Перамогі, які 75 гадоў таму пабываў ужо ў нашай сталіцы. Музей будзе працаваць да 20.00, па льготным рэжыме наведвання.

У 13.00 пачнуцца ўрачыстыя цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі. Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства прадоўжыцца да 16.30.

Вячэрняя праграма пачнецца ў 21.30. У гэты час на плошчы Перамогі пройдзе святочны канцэрт "На славу агульнай Перамогі". На сцэне выступяць вядомыя беларускія калектывы "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра, зоркі беларускай эстрады і маладыя таленты. Трансляцыю можна глядзець на тэлеканале "Беларусь 1".

Яркі святочны феерверк расквеціць неба Мінска ў 23.15.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс