У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Май 2020

Брэсцкая абласная філармонія прадставіць анлайн-канцэрты да Дня Перамогі

Брэсцкая абласная філармонія прадставіць анлайн-канцэрты да Дня Перамогі
Фота з архiва

8 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая абласная філармонія прадставіць у інтэрнэце два анлайн-канцэрты да Дня Перамогі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы Таццяна Калтынаева.

"Мы падтрымалі ідэю калектываў і артыстаў Брэста - з гледачамі і слухачамі трэба прадаўжаць узаемадзеянне і дарыць сваю творчасць. У нас таксама на сезон было падрыхтавана шмат праграм, у тым ліку да 75-годдзя Перамогі. Святкаванне павінна было прайсці ў дворыку філармоніі з канцэртам, рэканструкцыяй ваенных падзей, салдацкай кашай, песнямі і танцамі. Але цяпер склалася такая сітуацыя, што людзям лепш знаходзіцца на адлегласці адзін ад аднаго. Карыстаемся магчымасцямі інтэрнэту, каб падзяліцца сваімі праграмамі, эмоцыямі і дасягненнямі ў музычным мастацтве", - адзначыла Таццяна Калтынаева.

Музыканты да Дня Перамогі запісалі два канцэрты. Відэа першага - "Да апошняга ўдыху" - будзе апублікавана 8 мая ў 16.00. Камерны аркестр філармоніі прадставіць класічную праграму, выканае музыку Дзмітрыя Шастаковіча, Бенджаміна Брытэна, Джона Уільямса. Інструментальны ансамбль "Рапсодыя" 9 мая ў 12.00 выканае канцэрт "Ад герояў былых часоў". Паглядзець анлайн-выступленні можна на YouTube-канале і ў сацыяльных сетках філармоніі.

Пазней у інтэрнэце будуць прадстаўлены і іншыя канцэрты. Напрыклад, да Дня сям'і плануецца паказаць дзіцячы мюзікл "Муха-Цакатуха". Меламанаў зацікавяць джазавая праграма і эстрадны мікс. Ужо ёсць задумы да Дня абароны дзяцей, прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў.

"Праграм вельмі шмат, толькі не хапала часу запісаць поўныя версіі канцэртаў. З'явілася магчымасць стварыць архіў, каб слухачы заставаліся з намі. Як толькі эпідэміялагічная сітуацыя зменіцца, мы расчынім для іх дзверы філармоніі", - адзначыла дырэктар Брэсцкай абласной філармоніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс