Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2013

Каляндар падзей у Беларусі: cтудзень 2014

Новы год і Каляды ў Беларусі

Новы год і Каляды ў БеларусіВясёлыя зімовыя святы ў Беларусі доўжацца некалькі тыдняў: каталіцкія Каляды (25 снежня), Новы год (31 снежня – 1 студзеня), праваслаўныя Каляды (7 студзеня), Новы год па старым стылі (13 – 14 студзеня). Гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя народныя гулянні каля навагодніх ёлак, канцэрты, феерверкі, спартыўныя мерапрыемствы, ранішнікі для дзяцей.

Калі: да сярэдзіны студзеня
Дзе: канцэртныя пляцоўкі, стадыёны, паркі Мінска, іншых гарадоў і пасёлкаў краіны

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Аўстралійскае цыркавое шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў Белдзяржцырку

Шоу "Чараўніцтва на лёдзе" ў БелдзяржцыркуНа працягу некалькіх месяцаў Беларускі дзяржаўны цырк прымае гасцей з Аўстраліі з грандыёзным шоу "Чараўніцтва на лёдзе". Гледачы ўбачаць інтэрнацыянальную каманду прафесіяналаў - шматразовых чэмпіёнаў свету па фігурным катанні з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Канады. У праграму таксама ўвайшлі самыя відовішчныя нумары майстроў цырка: ілюзіён "Domina magic" (Італія), кітайскі цыркавы паказ, паветраная гімнастыка (Канада), дрэсура папугаяў (Расія), паветраная акрабатыка (Беларусь).

Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Калі: 7 верасня 2013 – 12 студзеня 2014 года

"Фарфор на пуантах. Мастацтва Lladrò ў лепшых тэатрах свету"

Фарфор на пуантах. Мастацтва Lladrò ў лепшых тэатрах светуУ рамках сусветнага турнэ вядомая іспанская кампанія Lladrò прадстаўляе ў Мінску ўнікальную выстаўку мастацкага фарфору, прысвечаную "Рускім сезонам" Сяргея Дзягілева. У экспазіцыю ўвашлі 20 статуэтак ручной работы, здабытак калекцыі Музея Lladrò ў Валенсіі. Над прыгожымі фігурамі балерын працавалі вядучыя мастакі, скульптары і дызайнеры сучаснасці: Хаймэ Аён, Бода Спэрлайн… Жамчужына экспазіцыі – "Сутнасць танца", свораная спецыяльна для праекта Хасэ Хаўерам Малавія.

Калі: 12 лістапада 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета

Выстава "Белая Русь і яе суседзі"

Выстава "Белая Русь і яе суседзі"Унікальная выстава – сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Расійскага этнаграфічнага музея Санкт-Пецярбурга, аднаго з буйнейшых у Еўропе. Экспазіцыя змяшчае больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, што пражываюць на землях, якія на працягу многіх стагоддзяў называлі Белая Русь. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з нацыянальным адзеннем, прадметамі побыту, музычнымі інструментамі, а таксама з рэлігійнымі і рамеснымі традыцыямі славянскіх народаў...

Калі: 29 лістапада – 26 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі 

Выстава нацыянальных скарбаў у Мінску

Выстава "Банк БелЗЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў"Нацыянальны гістарычны музей запрашае прыхільнікаў гісторыі і нумізматыкі наведаць выставу "Банк БелЗЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў", прысвечаную спадчыне Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты з 26 фондавых калекцый музея, сярод якіх - унікальная манета  Вялікага Княства Літоўскага пенязь канца XIV - пачатку XV стагоддзяў, фарфор са знакамітага Ордэнскага сервіза, рэдкія дакументы XVI стагоддзя і рускія іконы XIX стагоддзя... Асаблівы інтарэс выклікае гонар музычнай калекцыі – скрыпка Джавані Паола Маджыні 1596 года.

Калі: 6 снежня – 5 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Выстава БелТА "Гісторыя Беларусі ў фатаграфіях нашых фотакарэспандэнтаў"

Выстава БелТА "Гісторыя Беларусі ў фатаграфіях нашых фотакарэспандэнтаў"Фотавыстава адкрыла серыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да 95-гадовага юбілею Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У экспазіцыю ўвайшлі 42 рэпарцёрскія работы з амаль 1 млн. здымкаў, якія захоўваюцца ў архіўных фондах агенцтва. Дзякуючы ўнікальным здымкам, наведвальнікі ўбачаць гістарычныя кадры падпісання пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, узвядзення першага вялікага ўнівермага ў Мінску (ГУМа), будаўніцтва галоўнай сталічнай магістралі...

Калі: 11 снежня – 1 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей, кінатэатр "Салют"
Даведацца больш падрабязна

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"У раскошных пакоях Мірскага замка ўпершыню выстаўляецца ўнікальны збор з прыватнай калекцыі дызайнера Ігара Сурмачэўскага: адзенне, абутак і аксесуары – усё, што было неад'емнымі атрыбутамі жаночага вобраза ў 1820-1920 гады. Напрыклад, у Слановай зале знакамітай княжацкай рэзідэнцыі прадстаўлены вячэрнія, бальныя і нават вясельныя сукенкі, якія адлюстроўваюць модныя тэндэнцыі, што панавалі ў Еўропе стагоддзе таму…

Калі: 20 снежня 2013 – 30 мая 2014
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Міжнародны фестываль Magnificat-2013

Міжнародны фестываль Magnificat-2013Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм, прысвечаны агульначалавечым каштоўнасцям, традыцыйна збярэ рэжысёраў і аматараў кінематографа. У гэтым годзе на працягу двух дзён пройдуць паказы 17 фільмаў з 10 краін, адзін з іх – "Пцірычка" рэжысёра Ірыны Васільевай (Расія), з якім пазнаёмілася беларуская публіка. Кінастужка расказвае пра гісторыю, што здарылася з Лінай Мкртчан – першай расійскай опернай спявачкай, якая пакарыла сусветную публіку, але прамяняла кар'еру опернай дзівы на спевы ў царкоўным хоры...

Калі: 4 – 5 студзеня
Дзе: Мінск

XXVI Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце

Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" ў БрэсцеФестываль запомніцца гледачам яркімі сустрэчамі з вядучымі выканаўцамі і музыкантамі Расіі, Украіны, Італіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША, Чылі, Літвы і Казахстана. У суправаджэнні сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выступяць майстры сцэны і лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Уладзіслаў П'яўко, Ірына Багачова і Саламія Прыймак. Упершыню ў рамках форуму прадставяць свае праграмы адразу тры квартэты: Сілезскі квартэт з Польшчы, новы рускі квартэт і джаз-квартэт з ЗША, разам з якім у джазавым вечары выступіць трубач Гары Гутман...

Калі: 9 – 12 студзеня
Дзе: Брэст

Вялікі навагодні канцэрт "Штраус Гала" ("Strauss Gala")

Вялікі навагодні канцэрт "Штраус Гала"У праграме вечара, прысвечанага "каралю вальса" Іагану Штраусу, акрамя сусветна вядомых вальсаў маэстра, прагучаць і іншыя творы: полькі і фрагменты з самай папулярнай аперэты майстра – "Лятучая мыш". Аматары класікі пачуюць венскія шэдэўры ў выкананні музыкантаў лепшых беларускіх калектываў, якія аб'ядналіся ў складзе новага аркестра "Алімпія Класіка". У канцэрце прыме ўдзел салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Маргарыта Александровіч...

Калі: 12 студзеня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Спектакль "Служанкі" прадстаўляе Тэатр Рамана Вікцюка

Спектакль "Служанкі", Тэатр Рамана ВікцюкаВыдатны рэжысёр сучаснасці, імя якога ўключана ў спіс 50 людзей, якія аказалі найбольшы ўплыў на другую палову ХХ стагоддзя, Раман Вікцюк вядомы шырокай публіцы экстравагантнымі пастаноўкамі. Не выключэнне і цудоўны спектакль "Служанкі" па аднайменнай п'есе французскага драматурга Жана Жэнэ. Пастаноўка, якая дзякуючы наватарскай эстэтыцы стала ў 1980-я гады рэвалюцыйнай з'явай у гісторыі расійскага тэатра, адзначае 25-гадовы юбілей.

Калі, дзе:
23 студзеня – Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
24 студзеня – Мінск, КЗ "Мінск"
25 студзеня – Магілёў, Палац культуры вобласці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс