Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2016
Пераможцамі конкурсу "Францыск Скарына і сучаснасць" сталі прадстаўнікі Мінска і Брэста
У час урачыстага мерапрыемства падвядзення вынікаў конкурсу дыплом пераможцы ў намінацыі "гістарычная п'еса" атрымаў Цімафей Ільеўскі з Брэста з п'есай "Францыск. Прыпавесць", у катэгорыі "сучасная п'еса" атрымаў перамогу Мікалай Прудкоўскі з Мінска за твор "Доктар свабодных навук"...
18 Кст 2016
Створаная пры беларускім удзеле кароткаметражка "Брут" трапіла ў лонг-ліст прэміі "Оскар"
Фільм "Брут" - другая частка кінаальманаха "Сведкі", рэжысёрам якога з'яўляецца Канстанцін Фам. "Сведкі" - поўнаметражны праект, што складаецца з трох навел, прысвечаных памяці ахвяр Халакосту. Першая навела - фільм "Туфлікі", які выйшаў у 2012 годзе і стаў пераможцам мноства міжнародных кінафестываляў...
18 Кст 2016
Дэлегаты з 50 краін прымуць удзел у Генасамблеі ЕАК у Мінску
Свой удзел у мінскай сустрэчы пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Асноўныя мерапрыемствы Генасамблеі пройдуць у штаб-кватэры НАК Беларусі ў Зале алімпійскай славы 21-22 кастрычніка. Для асвятлення работы 45-й Генеральнай асамблеі ЕАК акрэдытаваны больш за 70 беларускіх і 20 замежных прадстаўнікоў СМІ...
18 Кст 2016
Лагойск і Сілічы ўваходзяць у топ-10 самых папулярных у расіян гарналыжных курортаў СНД і Грузіі
У топ-10 уваходзяць Чымбулак (Казахстан), Гудауры (Грузія), Лагойск (Беларусь), Шахдаг (Азербайджан), Цахкадзор (Арменія), Бакурыяні (Грузія), Букавель (Украіна), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан) і Сілічы (Беларусь). Сярод расійскіх курортаў самы запатрабаваны "Роза Хутар" (Сочы)...
17 Кст 2016
Тытулаваны брадвейскі мюзікл упершыню на рускамоўнай прасторы паставяць у Беларусі
Тэатр "Тэрыторыя мюзікла" пры падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі пачаў рыхтаваць пастаноўку ліцэнзійнага брадвейскага мюзікла "Недалёка ад нормы", які на радзіме атрымаў 11 намінацый і 3 вышэйшыя амерыканскія прэміі ў галіне музычнага тэатра Tony Award, а таксама Пулітцэраўскую прэмію ў намінацыі "Драма"...
17 Кст 2016
Беларусь прэтэндуе на перамогу ў дзвюх намінацыях рэйтынгу National Geographic Traveler
Лепшыя турыстычныя напрамкі выберуць у 23 намінацыях. Беларусь прадстаўлена ў дзвюх з іх - "Агратурызм" (у працэсе галасавання папярэдне паднялася на 2-е месца) і "Аздараўленчы адпачынак" (уваходзіць у топ-5). Як паведамлялася, у 2015 годзе Беларусь заняла другое месца ў намінацыі "Агратурызм"...
16 Кст 2016
Вечар памяці кінарэжысёра Віктара Турава пройдзе 25 кастрычніка ў Мінску
За 37 гадоў творчай дзейнасці рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў больш за 20 карцін, прысвечаных ваеннай тэматыцы, праблемам сучаснасці, экранізаваў творы беларускай і рускай класікі. Яго фільм "Я родам з дзяцінства" па апытанні беларускіх крытыкаў прызнаны лепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю беларускага кіно...
16 Кст 2016
Беларускаму самбісту Сцяпану Папову ўручана прэмія Fair Play
Па выніках пасяджэння Выканкама міжнароднай арганізацыі Fair Play беларускаму самбісту Сцяпану Папову ўручаны дыплом за жэст у духу сумленнай барацьбы. Жэст у стылі Fair Play (сумленная барацьба) беларускі самбіст з Лепеля Сцяпан Папоў прадэманстраваў у фінальным паядынку першых Еўрапейскіх гульняў у Баку...
14 Кст 2016
Фільмы - пераможцы прэстыжных кінафестываляў пакажуць у пазаконкурснай праграме "Лістапада"
Праграма "Ільвы, мядзведзі, пальмавыя галіны" пройдзе на Мінскім кінафоруме другі раз. У гэтым годзе самыя запаветныя трафеі аўтарскага кіно - "Залатога мядзведзя" Берлінале, "Залатую пальмавую галіну" Канскага МКФ і "Залатога льва" Венецыянскага кінафестывалю - заваявалі фільмы італьянца Джанфранка Розі, англічаніна Кена Лоўча і філіпінца Лаўрэнція Дыяса...
14 Кст 2016
Гістарычны музей Беларусі прапануе "наведаць" аб'екты, якія не захаваліся
Магчымасць зазірнуць у неіснуючую рэальнасць з'явілася дзякуючы сучасным 3D-тэхналогіям. Не выходзячы з музея, госці могуць наведаць гістарычныя аб'екты, якія не захаваліся да нашых дзён, убачыць іх у першапачатковым стане і нават зрабіць па іх невялікае падарожжа. Так, наведвальнікі могуць апынуцца ў Крэўскім замку, які знаходзіцца ў невялікім гарадку Крэва за 100 км ад Мінска. Замак датуецца XIV стагоддзем...
13 Кст 2016
Турыстычны цэнтр правінцыі Гуандун адкрыўся ў Мінску
Цэнтр будзе займацца прыёмам турыстаў з Кітая, распрацоўкай турмаршрутаў, пашырэннем турыстычных магчымасцей паўднёва-кітайскіх рэгіёнаў. Беларусь прываблівае кітайскіх турыстаў прыгожымі краявідамі, старажытнай культурай і асаблівым нацыянальным каларытам. Немалаважную ролю ў развіцці турызму адыгрывае выгаднае геаграфічнае становішча краіны...
13 Кст 2016
Беларускія атлеты выйгралі дзве залатыя ўзнагароды на трэцім этапе Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы
На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняліся беларускі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна, Карына Сандовіч, якія атрымалі ад суддзяў 27,810 бала і апярэдзілі каманду з Польшчы. У спаборніцтвах змешаных пар беларусы Артур Белякоў і Вольга Мельнік таксама занялі першае месца - 28,000 балаў...
13 Кст 2016
Дні беларускай культуры ў Рызе пройдуць пад знакам Янкі Купалы
Адкрыюць Дні беларускай культуры ў Рызе 17 кастрычніка фотавыстаўка Вольгі Кірылавай "Маленькія гісторыі вялікага горада" і канцэрт ансамбля беларускай песні "Лілея"...
13 Кст 2016
Больш за 200 выканаўцаў з дзесяці краін стануць удзельнікамі "Студзеньскіх музычных вечароў"
Разам з зоркамі сусветнай сцэны тут выступаюць маладыя музыканты і выканаўцы, якія ўжо заявілі аб сабе на розных міжнародных конкурсах. Асаблівасцю цяперашняга фестывалю стане тое, што ніхто з яго ўдзельнікаў раней не выступаў на пляцоўцы гэтага форуму...
12 Кст 2016
Васіль Кірыенка заняў другое месца на чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы
У г.Доха беларус пераадолеў дыстанцыю 40 км за 45 мін. 28,04 сек. Васіль Кірыенка адстаў на 45,95 сек. ад пераможца Тоні Марціна з Германіі - 44 мін. 42,99 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася Джонатану Нікаласу Кастраўеха з Іспаніі (+ 1 мін. 10,91 сек.)...
11 Кст 2016
Саша Мінёнак на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" выканае джазавую версію песні
Паводле слоў мамы юнага выканаўцы, Саша ўпарта вучыць англійскую мову для паездкі на Мальту. "Ён вельмі хоча размаўляць з сябрамі, якіх набудзе ў якасці канкурсанта, на англійскай мове. А вось для таго, каб выконваць конкурсную песню на замежнай мове, асаблівых намаганняў не спатрэбілася", - сказала Алена Мінёнак...
11 Кст 2016
Анімацыйныя фільмы з 45 краін прадставяць на "Анімаёўцы" ў Магілёве
У праграме фестывалю паказы фільмаў для дзяцей і дарослых. Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах, што правядуць рэжысёры-аніматары. Таксама запланавана сустрэча з прэзідэнтам еўрапейскага Фестывалю Лялечнай Анімацыі і дырэктарам лялечнага тэатра "Лялька таксама чалавек" Марэкам Хадачыньскім (Польшча)...
11 Кст 2016
Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Высокі госць з вялікай цікавасцю азнаёміўся з работай музея, які з'яўляецца буйнейшым у Беларусі сховішчам рэліквій Вялікай Айчыннай вайны і адным з важнейшых цэнтраў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Член брытанскай сям'і цікавіўся гісторыяй стварэння музея, колькасцю гасцей. Яго цікавіла, як шмат школьнікаў наведваюць гэты музей. У час экскурсіі высокі госць задаваў многа пытанняў...
11 Кст 2016
Вікторыя Азаранка выступіць дырэктарам дзіцячага тэніснага турніру ў Мінску
Падагульняючы турнір сезона для юнакоў і дзяўчат 12, 14 гадоў адбудзецца ўпершыню. Лепшыя ігракі, якія прадстаўляюць тэнісныя школы з усёй краіны, прымуць удзел у спаборніцтвах. Па восем юнакоў і дзяўчат у кожнай катэгорыі, якія ўзначальваюць нацыянальны рэйтынг, выступяць у адзіночным разрадзе за права стаць пераможцам...
11 Кст 2016
Футбалісты зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з Люксембургам у кваліфікацыі чэмпіянату свету
Беларусь - Люксембург - 1:1 (0:0). Беларусы мелі перавагу на працягу ўсёй гульні, але госці доўгі час паспяхова адбівалі ўсе атакі каманды Аляксандра Хацкевіча. Тым не менш, настойлівасць гаспадароў усё ж увянчалася поспехам бліжэй да фінальнага свістка. У наступным туры 11 лістапада зборная Беларусі згуляе ў гасцях у каманды Балгарыі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі