Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Apr 2018

У Беларусі вельмі высокія шанцы апынуцца ў тройцы пераможцаў "Еўрабачання-2018" - Сяргей Лазараў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вельмі высокія шанцы апынуцца ў тройцы пераможцаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне". Такое меркаванне выказаў 5 красавіка на прэс-канферэнцыі расійскі артыст Сяргей Лазараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі вельмі высокія шанцы апынуцца ў тройцы пераможцаў "Еўрабачання" ў гэтым годзе. Можа, нават заняць месца вышэйшае. Гэта будзе залежаць ад нумара і ад таго, наколькі будзе гатовы маральна ALEKSEEV", - лічыць Сяргей Лазараў.

З прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні-2018" артыст знаёмы даўно: некалькі гадоў таму ALEKSEEV удзельнічаў у шоу "Голас країни", у журы якога быў Сяргей Лазараў. Тады ён быў менш вопытны, цяпер ALEKSEEV прайшоў нямала конкурсаў. Акрамя таго, сёння з ім працуе добрая каманда. Сяргей Лазараў упэўнены, што яны прыдумаюць прадстаўніку нашай краіны якасны нумар, і Беларусь будзе вельмі добра прадстаўлена ў гэтым годзе на конкурсе.

"Спадзяюся, падводныя плыні, якія могуць прысутнічаць на розных конкурсах, не перашкодзяць прадстаўніку Беларусі. А спеваку жадаю добра выступіць, жадаю добрага гуку і не хвалявацца. Ведаю яго асабіста, назіраў яго станаўленне, таму лічу, што ALEKSEEV - вельмі добрая кандыдатура", - сказаў на заканчэнне Сяргей Лазараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі