У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2018

Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі ў гасцях Фінляндыю

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі ў ходзе падрыхтоўкі да майскага чэмпіянату свету перамаглі ў гасцях Фінляндыю, закінуўшы вырашальную шайбу ў авертайме - 3:2 (1:0, 1:2, 0:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы матч у Турку з Фінляндыяй стартаваў паспяхова для падапечных Дэйва Льюіса. У сярэдзіне першага перыяду Аляксандр Паўловіч адкрыў лік - 1:0.

Пасля адпачынку гаспадары пляцоўкі змаглі двойчы перайграць галкіпера Івана Кульбакова. На гэтым гульнявым адрэзку фіны нанеслі 25 кідкоў па варотах беларусаў. У выніку закінутымі шайбамі вызначыліся Лука і Суомі - 2:1. Аднак на 31-й хвіліне Сяргей Дрозд зрабіў лік роўным. Каманда Дэйва Льюіса ў гэтыя хвіліны шмат дзейнічала ў меншасці, але да фінальнай сірэны лічбы на табло засталіся нязменнымі - 2:2.

У авертайме беларусы дзейнічалі больш актыўна. Але Артур Гаўрус не змог перайграць галкіпера. У хуткім часе фіны парушылі правілы, і колькасную большасць рэалізаваў Ягор Шаранговіч - 3:2.

Паўторны паядынак пройдзе 6 красавіка ў Хямеэнліне (18.30). Далей беларускіх хакеістаў чакаюць гасцявыя матчы са Швейцарыяй (13 і 14 красавіка). Падапечныя Дэйва Льюіса згуляюць на дамашняй пляцоўцы. У Гродне (20 і 21 красавіка) процістаяць ім будуць сапернікі з Даніі, а завершыцца праграма гульняў паядынкамі з Нарвегіяй: 27 красавіка каманды сустрэнуцца ў Жлобіне, 28-га выйдуць на лёд "Бабруйск-Арэны".

Беларускія хакеісты стартуюць на сусветным форуме 4 мая ў Капенгагене матчам з камандай Швецыі. Таксама нашымі сапернікамі на першым этапе стануць каманды Францыі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс