У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2018

Байкеры з некалькіх краін адкрыюць мотасезон у Беларусі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Байкеры з некалькіх краін адкрыюць мотасезон у Беларусі 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Байкеры з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы прымуць удзел у адкрыцці мотасезона - H.O.G. Spring Challenge 2018. Матацыклісты праедуць ад Кургана Славы да пляцоўкі каля Дома футбола. Тут у 11.00 для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства разгорнецца культурна-забаўляльная праграма. Унікальнае шоу сусветных зорак Moto Freestyle, паказальныя выступленні стантрайдараў на матацыклах Harley-Davidson і шоу-рум з новымі мадэлямі легендарнага брэнда.

Сваю сілу, меткасць і вынослівасць усе аддзяленні H.O.G. выпрабуюць у тэатралізавана-спартыўнай эстафеце за званне самага спартыўнага мотаклуба. Таксама ў праграме - атракцыёны для дзяцей, зона, прысвечаная самаму вядомаму міжнароднаму ралі-марафону "Шаўковы шлях" і канцэрт зорак айчыннай эстрады, у якім прымуць удзел групы Groove Dealers, Aillion, "Янкі", J:Морс і Nuteki.

На адкрыццё мотасезона H.O.G. Spring Challenge ў мінулым годзе ў Беларусь прыехалі больш за 4 тыс. замежных гасцей, закрывалі мінулагодні мотасезон H.O.G. Rally Minsk больш як 7,5 тыс. байкераў. У бягучым годзе перад злётам у Мінску замежныя матацыклісты наведаюць гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" і правядуць экскурсію па Беларускім аўтамабільным заводзе.

Мерапрыемства арганізавана кампаніяй ТАА "Мота Івент" сумесна з клубам H.O.G. Iron Birds, пры падтрымцы Harley-Davidson у Расіі і СНД, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, УДАІ МУС Беларусі, яно накіравана на ўмацаванне дружалюбных адносін паміж краінамі і развіццё турызму ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс