Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Восень у Беларусі

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі
9 Кст 2015

Беларуская восень – цудоўны час для аматараў прыроды і актыўнага адпачынку: цікавы, маляўнічы, хоць, зразумела, вельмі непрадказальны з-за пераменлівага надвор'я. У гэту прыгожую пару сярод турыстаў папулярныя пешыя і веласіпедныя туры, паходы па экасцежках, конныя прагулкі, водныя экскурсіі і сплавы на байдарках па рэках і каналах, рыбная лоўля і паляванне.

У час асенняга падарожжа па Беларусі вы ўбачыце непаўторныя пейзажы лясоў і палёў, лугоў і балот, якія асабліва прыцягальныя ў ранішні час, калі рассейваецца туманная смуга. У сонечныя дні можна адправіцца на "ціхае паляванне", паназіраць за жывёламі і птушкамі ў экалагічных заказніках і нацыянальных парках, убачыць рэдкія віды птушак, якія мігрыруюць у паўднёвыя краіны.

Гарадское жыццё таксама падпарадкоўваецца асеннім законам: вузкія старадаўнія вулачкі, велічныя храмы, прыгожыя замкі і палацы, сядзібы і радавыя маёнткі, паркі і скверы прыкметна абнаўляюцца, часам адкрываючыся для гасцей з новага, нечаканага боку.

І сёння ў нашай галерэі – фотагісторыя выдатнай беларускай восені…

Восень у Беларусі
Восень у Беларусі
Восень у Беларусі
Восень у Беларусі
Восень у Беларусі
1 2 3 4      Наступная