Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вялікая размова з Прэзідэнтам: журналісты беларускіх і замежных СМІ, прадстаўнікі грамадскасці і экспертнай супольнасці сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам

Вялікая размова з Прэзідэнтам

Вялікая размова з Прэзідэнтам
1 Mar 2019

Сёння ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. На мерапрыемства ў асобым фармаце пад назвай "Вялікая  размова з Прэзідэнтам" сабраліся больш за 200 чалавек. У іх ліку – журналісты і кіраўнікі масмедыя, палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій.

На працягу амаль сямі з паловай гадзін у зале абмяркоўваліся найбольш актуальныя тэмы, праблемы і перспектывы развіцця краіны, пытанні міжнароднага парадку дня. Прамую трансляцыю жыхары Беларусі і ўсяго свету маглі ўбачыць на тэлеканалах "Беларусь 1" і міжнародным спадарожнікавым "Беларусь 24", інтэрнэт-пляцоўках.

Лукашэнка: "Вялікая размова" стане асновай падрыхтоўкі Паслання Прэзідэнта народу і парламенту

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую важнасць сённяшняй размовы, у якой удзельнічаюць усе - народ, улада, прадстаўнікі беларускай, міжнароднай медыйнай супольнасці, эксперты ў самых розных сферах...

Лукашэнка: СМІ, якія пазіцыянуюць сябе незалежнымі, павінны адчуваць мяжу дапушчальнага

"Мяжу, за якой парушаецца раўнавага ў грамадстве. Разумелі адказнасць за кожнае сказанае слова. Таму што мір і парадак у краіне не варты прафесійных амбіцый"...

Лукашэнка: у Пуціна і велізарнай Расіі няма намераў паглынуць Беларусь

"Ніякіх замашак збоку, прынамсі, Прэзідэнта Расіі, што Беларусь трэба інкарпарыраваць або ўключыць у склад Расіі, я ні разу не чуў, нават настрою такога не было. Няма ніякіх намераў у велізарнай краіны паглынуць Беларусь"...

Беларусі і Расіі неабходна быць разам - Лукашэнка

"Я заўсёды гаварыў ў Расіі і тут, што лёс у нас такі - жыць разам. Азіраючыся назад, гляджу наперад на тых, хто нас акружае, якую яны палітыку праводзяць. Яна аднолькавая, што ў адносінах да Расіі, што ў адносінах да Беларусі. Формы толькі розныя"...

Беларусь і ў далейшым не будзе браць грошы за размешчаныя расійскія ваенныя аб'екты - Лукашэнка

"Мы з вас капейкі і ў далейшым не возьмем, нават калі вы падатковы манеўр не адрэгулюеце, няхай будуць у вас гэтыя грошы. Але за базы мы з вас капейкі не возьмем, таму што гэта агульная наша бяспека"...

Лукашэнка: Беларусь ніколі не была нахлебнікам у Расіі і не будзе

Паводле слоў Прэзідэнта, Расія выдала Беларусі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад 4,8 працэнта, а В'етнаму - менш за 3 працэнты, Арменіі - таксама менш за 3 працэнты...

Лукашэнка: ураду Расіі трэба перастаць лабіраваць алігархічныя кланы

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь пастаўляе ў Расію сваю самую лепшую харчовую прадукцыю. Аднак у РФ вялікі націск пэўных груп, і пастаўкі блакіруюцца...

ЕАЭС пачынае ўсё больш палітызавацца - Лукашэнка

"Калі шчыра, я вялікіх надзей не маю ў плане Еўразійскага эканамічнага саюза. Занадта шмат насцярожанасцей, рознагалоссяў, і, што зусім непрымальна, эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...

Лукашэнка: па перыметры нашай граніцы ўзнікаюць новыя кропкі напружанасці

"Дагаворы, якія забяспечвалі баланс ваенных сіл на планеце, разыходзяцца па швах. У разгары новая гонка ўзбраенняў"...

Лукашэнка: Беларусь мае патрэбу ў нацыянальнай ідэі, якую падтрымае ўвесь народ

"Усё, што мне прапаноўвалі (патрыятызм, суверэнітэт, незалежнасць у якасці нацыянальнай ідэі. - Заўвага БЕЛТА), нешта збіта, нешта не падыходзіць нам, не кладзецца на сэрца і душу, як у народзе кажуць"...

Лукашэнка: у Беларусі вельмі шмат зроблена, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сям'і

"Цяжка знайсці такую краіну, якая прадаставіла б столькі свабод для прадпрымальніцтва, - заўважыў Прэзідэнт. - На працягу дня зарэгістраваўся і ідзі працуй. Яшчэ не было скаргаў наконт бюракратызму"...

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі будзе перагледжана

"Будзем удасканальваць канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі. Праблему мы бачым і ўжо сёння вырашаем. Канцэпцыю перагледзім і зробім больш строгай, каб вы разумелі, у якім напрамку ўлады будуць дзейнічаць, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў"...

Лукашэнка: родная мова адрознівае народ ад іншых нацый, таму яе трэба падтрымліваць

"Для мяне беларуская мова - мая родная мова. Такая ж, як руская. Руская мова - гэта наша мова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што не хоча проціпастаўляць дзве мовы, абедзве яны родныя для беларускіх грамадзян...

Лукашэнка: Кітай - надзейны партнёр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі

Прэзідэнт дадаў, што раней Беларусь у вялікай ступені залежала ад расійскага рынку, цяпер жа за кошт Кітая і іншых краін мае формулу бяспекі экспартна арыентаванай краіны (30х30х30)...

У сельскай гаспадарцы вырашана галоўная праблема: кавалак хлеба не просім для народа - Лукашэнка

"Колькі білі мяне за адраджэнне вёскі, а сёння гэта прызнаны ва ўсім свеце праект. На $5,5 млрд толькі прадаём. Я нядаўна вам прыклад прыводзіў, што ў першы год майго прэзідэнцтва ў Мінску на трое сутак мукі заставалася, хлеб няма з чаго было пячы"...

Лукашэнка: магчымае размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Украіне - гэта катастрофа

"Трэба разумець, расіяне не могуць дапусціць, каб гэтыя ракеты былі там размешчаны. Мы з расіянамі абсалютна будзем салідарны. Таму ні ў якім разе нельга рабіць у гэтым напрамку крокі Украіне"...

Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перагаворамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі не патрэбны танны газ. "Нашы БелАЗ, МАЗ, МТЗ, нашы людзі павінны быць у роўных умовах з расіянамі...

Лукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва Украіне

"Прэзідэнтам будзе Парашэнка. Ён выйдзе ў другі тур. Можа, з Зяленскім, можа, яшчэ з кім-небудзь"...

Лукашэнка плануе наведаць у красавіку Кітай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў красавіку наведаць Кітай для ўдзелу ў другім форуме "Адзін пояс і адзін шлях"...

У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу

"Мы павінны з прадпрымальнікамі параіцца, каб гэта не было халастым стрэлам. Калі мяне пераканаюць дзелавыя колы, што гэта трэба зрабіць і гэта прынясе жаданы эфект, мы на гэта пойдзем"...

Лукашэнка: ніхто нікому ў Беларусі не перашкаджае прыватызаваць прадпрыемствы

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння ён не гатовы кінуць у вір яшчэ не памацнелую сельскую гаспадарку, перадаўшы яе ў рукі прыватнага бізнесу і пазбавіўшы датацый. У якасці прыкладу паспяховага прадпрыемства Прэзідэнт прывёў СВК "Агракамбінат "Сноў"...

Лукашэнка: я схільны да таго, што новую Канстытуцыю нам давядзецца прымаць

"Я вам клянуся, што гэта Канстытуцыя не будзе "праціскацца", яна не будзе прымацца нахрапам, з зацікаўленасцю маёй, я вам клянуся, што гэтага не будзе. Усё будзе абсалютна сумленна, таму што я буду самым зацікаўленым чалавекам у тым, каб было потым добра"...

"Перш за ўсё жыллё" - Лукашэнка паабяцаў беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і

"У бліжэйшы час мы прымем рашэнні. Яны павінны быць беспрэцэдэнтнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць"...

Вялікая размова з Прэзідэнтам
Вялікая размова з Прэзідэнтам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Вялікая размова з Прэзідэнтам
Вялікая размова з Прэзідэнтам
1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная