Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2019

Лукашэнка: СМІ, якія пазіцыянуюць сябе незалежнымі, павінны адчуваць мяжу дапушчальнага

Лукашэнка: СМІ, якія пазіцыянуюць сябе незалежнымі, павінны адчуваць мяжу дапушчальнага

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. СМІ, якія пазіцыянуюць сябе незалежнымі, павінны адчуваць мяжу дапушчальнага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі хацелася б, каб і СМІ, якія пазіцыянуюць сябе як незалежныя, і эксперты, якія ацэньваюць падзеі і ствараюць пэўны фон іх успрымання, адчувалі мяжу дапушчальнага. Мяжу, за якой парушаецца раўнавага ў грамадстве. Разумелі адказнасць за кожнае сказанае слова. Таму што мір і парадак у краіне не варты прафесійных амбіцый", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў большасці сваёй сённяшні чытач і глядач - адукаваны чалавек, які ўмее аналізаваць. Ён даўно навучыўся разбірацца ў тонкасцях журналісцкіх муніпуляцый, хутка счытваць, чые або якія інтарэсы стаяць за анонсам праграмы ці загалоўкам навіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі