У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2019

"Перш за ўсё жыллё" - Лукашэнка паабяцаў беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і


1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прымуць беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час мы прымем рашэнні. Яны павінны быць беспрэцэдэнтнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць".

Галоўнае пажаданне Прэзідэнта за некалькі дзён да жаночага свята 8 Сакавіка - каб беларускі нараджалі пабольш дзяцей. "Гэта і для краіны вельмі важна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Двое вашых, а трэцяе - маё. Гэта жалезабетонна".

Аляксандр Лукашэнка лічыць шматдзетную сям'ю адзіным выратаваннем для народа, асабліва ў святле тэндэнцыі скарачэння нараджальнасці, што захапіла ўсю Еўропу. Нават у шматнацыянальнай Расіі, дзе моцныя традыцыі шматдзетных сем'яў у розных народнасцей, усё роўна гэта тэндэнцыя прасочваецца.

Пры гэтым Прэзідэнт са шкадаваннем адзначыў, што знайсці сапраўдных мужчын у Беларусі нашым жанчынам не так проста. "З мужыкамі, вядома, бяда", - прызнаў Аляксандр Лукашэнка, спаслаўшыся на вялікую колькасць тых, хто мае адтэрміноўку ад арміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс