У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2019

Лукашэнка: Кітай - надзейны партнёр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі

Лукашэнка: Кітай - надзейны партнёр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай - надзейны партнёр, які заўсёды падстаўляе плячо Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, адказваючы на пытанне кітайскай журналісткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падтрымка з'яўляецца ўзаемнай, і закрануў развіццё эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Ён падзякаваў кітайскаму боку. "Не было пытання, з якім  я звярнуўся б да кіраўніцтва Кітая, і яно не было вырашана", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі ўзніклі праблемы з пастаўкамі прадукцыі ў Расію. "Калі Сі Цзіньпін быў у мяне дома, беларусы гэта бачылі, я яго пачаставаў нашай прадукцыяй і пытаюся: як прадукцыя. Ён шчыра адказаў, што вельмі добрая, добрай якасці. Я як шчыры беларус гавару: трэба дапамагчы нам з рынкам. Кітай закупляе вялікую колькасць прадуктаў харчавання. Тым больш ёсць поезд, які курсіруе паміж Кітаем і Заходняй Еўропай праз Беларусь. Нам гэта проста падарунак - на зваротным шляху, каб паражняком не ішоў, мы можам загружаць на кітайскі рынак сваю прадукцыю, перш за ўсё, сельскагаспадарчую", - адзначыў Прэзідэнт.

Пасля гэтага кітайскія спецыялісты пабывалі на беларускіх прадпрыемствах, азнаёміліся з іх работай, была атрымана неабходная сертыфікацыя прадукцыі для паставак у КНР. "І мы атрымалі магчымасць малочку пастаўляць, потым ялавічыну, птушку. І ў нас ёсць партнёры, з якімі трэба працаваць без пасрэднікаў, пастаўляючы прадукцыю непасрэдна ў магазіны. Гэта добрыя грошы, і мы тут нічога не страчваем, гэта дазволіла ў мінулым годзе ў нашым гандлі выйсці на тую формулу, якую я пастаянна патрабую", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць дыверсіфікацыі паставак прадукцыі на знешнія рынкі. Прэзідэнт дадаў, што раней Беларусь у вялікай ступені залежала ад расійскага рынку, цяпер жа за кошт Кітая і іншых краін мае формулу бяспекі экспартна арыентаванай краіны (30х30х30).

Ён таксама расказаў аб інвестыцыйным супрацоўніцтве з Кітаем, які пабудаваў у Беларусі электрастанцыі, адна з такіх узведзена пад Віцебскам. Кітайскі бок таксама дапамог Беларусі мадэрнізаваць многія ЦЭЦ, прадпрыемствы, у тым ліку ў Светлагорску па выпуску цэлюлозы. "Дзякуючы Кітаю мы адышлі ад залежнасці па цэлюлозе. І па многіх іншых пытаннях, я ўжо не гавару аб ракетнай зброі "Паланэз", якую мы стварылі не з Расіяй, а з Кітайскай Народнай Рэспублікай дзякуючы Сі Цзіньпіну, які выдзеліў нам крэдыт наогул, лічыце, пад нуль працэнтаў. Разам з кітайскімі спецыялістамі мы пачалі вытворчасць "Паланэзаў". Цяпер нашы спецыялісты працуюць над ракетай новага пакалення, усё роўна база гэта была кітайская. Нават у дробязях нейкіх: аўтамабілі для арміі, у плане гуманітарнай дапамогі, у будаўніцтве жылля - грант выдзелілі ў памеры 200 з лішнім мільёнаў долараў. А цяпер спартыўныя аб'екты, я папрасіў, каб яны былі з кітайскім каларытам - стадыён, басейн, ідзе прапрацоўка гэтых пытанняў. Кітайцы робяць праект, каб пад ключ, я прасіў менавіта так, як падарунак беларускаму народу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў кітайскага боку, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Вы павінны ведаць, што беларусы ў даўгу не застануцца. Вы - надзейны партнёр, які па любым пытанні падстаўляў нам плячо. Мы гэтак жа будзем ставіцца да вашай краіны. Тут у вас сябры".

Кіраўнік дзяржавы яшчэ ў перыяд свайго дэпутацтва гаварыў аб тым, што трэба вывучаць вопыт развіцця Кітая. Гэта ж ён пацвердзіў і ў першы год свайго прэзідэнцтва, калі наведаў Кітай. Беларуска-кітайскія адносіны развіваліся паступова. "Кітай ніколі не спяшаецца, яны ўважліва вывучаюць людзей. І яны вызначылі: так, беларусам можна давяраць. І заўсёды мы адчуваем падтрымку, дапамогу Кітая і ва ўсіх міжнародных пытаннях. Таму мы так і да вас ставімся і будзем ставіцца", - сказаў ён.

Прэзідэнт закрануў тэму супрацоўніцтва паміж чыгункамі, у тым ліку ў пытаннях мадэрнізацыі, паколькі праз Беларусь кітайскія тавары накіроўваюцца ў Еўропу.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што Беларусь і ў далейшым будзе падтрымліваць Кітай там, дзе гэта патрэбна, і ўзаемна разлічвае на яго падтрымку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс