Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года

Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года

Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года
1 Jun 2016

У 2016 годзе ганаровы тытул культурнай сталіцы Беларусі мае адзін з найстарэйшых гарадоў краіны – Маладзечна, гісторыя якога налічвае звыш 600 гадоў.

Нагадаем, у 2010-м першай культурнай сталіцай краіны быў названы старажытны Полацк, потым прэстыжны спіс папоўнілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна і Брэст. А ў сімвалічны Год культуры першынство заваявала Маладзечна – дарэчы, заяўку горад падаваў ужо тройчы.

На ўрачыстай цырымоніі ў лютым міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў афіцыйна прадставіў горад у новым статусе, нагадаўшы, што канкурэнцыя ў гэтым творчым марафоне надзвычай высокая. І ў Маладзечна знайшліся дастойныя аргументы. Горад славіцца багатымі творчымі традыцыямі, выдатнымі асобамі, у доўгім спісе якіх – вучоныя Бенядзікт і Уладзіслаў Дыбоўскія, гісторык і этнограф Андрэй Снітка, празаік Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), спявак і кампазітар Юрый Антонаў

Яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі землямі ў наваколлі Маладзечна валодаў знакаміты аўтар паланэза "Развітанне з Радзімай" граф Міхал Клеафас Агінскі. Яго маёнтак у вёсцы Залессе (сёння Смаргонскі раён), які называлі "Паўночнымі Афінамі", быў цэнтрам творчага жыцця, месцам, дзе збіраліся выдатныя паэты, кампазітары, мастакі, музыканты…

У XIX стагоддзі сярод выпускнікоў маладзечанскай семінарыі былі знакамітыя дзеячы культуры – тэнар, саліст Пражскай оперы Міхаіл Забэйда-Суміцкі і паэт Міхась Чарот. Гэта таксама радзіма класіка беларускай літаратуры – паэта, драматурга і публіцыста Янкі Купалы.

Маладзечна і сёння – адзін з найбуйнейшых творчых цэнтраў не толькі Мінскай вобласці, але і ўсёй краіны. Штогод на галоўных пляцоўках горада – у Палацы культуры і летнім Амфітэатры, драматычным і лялечным тэатрах – праходзіць амаль паўтысячы мерапрыемстваў міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага маштабу. Сярод іх – міжнародны фестываль сучаснага маладзёжнага мастацтва "ART-HAUS", міжнародны фестываль пясочнай анімацыі "SandArt", абласны фестываль духавой музыкі "Майскі вальс", рэгіянальны фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні "Адна зямля"…

Ініцыятар мноства культурных падзей – знакамітая майстэрня талентаў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж, які названы ў гонар Міхала Клеафаса Агінскага. У снежні 2013-га тут прадставілі прэм'еру нацыянальнай оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт".

І зразумела, самы знакаміты культурны праект-візітка гэтага цудоўнага горада – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна". Музычны форум, ідэйным натхняльнікам якога з'яўляецца мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, адкрывае новыя імёны, знаёміць з творчасцю беларускіх кампазітараў і музыкантаў, збірае лепшых артыстаў краіны і замежжа. У Год культуры 16-ы па ліку фестываль будзе прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка легендарнага ансамбля "Песняры" – народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна.

Віртуальная экскурсія па Маладзечне і візіткі знакамітых культурных брэндаў горада – у галерэі Belarus.by…

X Мінскі абласны фестываль нацыянальных культур у Маладзечна
Х Рэспубліканскі экалагічны форум у Маладзечна
Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2011" у Маладзечне
Маладзечанскі музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка"
Папярэдняя       1 2 3 4