Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Nov 2017

Жарко ўзначаліць аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі дзіцячага "Еўрабачання-2018"

Жарко ўзначаліць аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі дзіцячага "Еўрабачання-2018"21 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ўзначаліць рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара, гэта прадугледжана распараджэннем нумар 177рп "Аб дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", якое 20 лістапада падпісаў Прэзідэнт Беларусі.

У мэтах арганізацыі мерапрыемства на высокім узроўні, адпаведным міжнародным патрабаванням і стандартам, дакументам зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага конкурсу. Узначаліць аргкамітэт намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Плануецца, што конкурс пройдзе ў лістападзе 2018 года ў Мінску ў МКСК "Мінск-Арэна".

Беларусь афіцыйна зацверджана Еўрапейскім вяшчальным саюзам як арганізатар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" ў 2018 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі