Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Ліп 2016

Парламенцкая дэлегацыя Японіі наведае Беларусь з 18 па 21 ліпеня

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Японіі наведае Беларусь з 18 па 21 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік групы дружбы і парламенцкіх сувязей з Беларуссю Палаты прадстаўнікоў Парламента Японіі Гэніціра Сата.

"Запланаваны сустрэчы японскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў і членамі рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Японіі, Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, па надзвычайных сітуацыях", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама чакаюцца азнаямленне з Паркам высокіх тэхналогій, наведванне прадпрыемства "Палімайстар", Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шматфункцыянальнага культурна-аздараўленчага комплексу "Мінск-Арэна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі