Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Feb 2016

Макей сустрэўся з супрацоўнікамі прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў сёння офіс ААН/ПРААН у Мінску і сустрэўся з супрацоўнікамі прадстаўніцтва ПРААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Сустрэча прайшла напярэдадні пяцідзесяцігоддзя ключавой арганізацыі сістэмы ААН. Кіраўнік беларускага МЗС падзякаваў супрацоўнікам ПРААН за вялікую работу ў краіне па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Высока была ацэнена сумесная акцыя ААН/ПРААН і беларускага боку "Экспрэс ААН у Беларусі ў падтрымку Мэт устойлівага развіцця (з нагоды 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый)", якая прайшла восенню мінулага года, каб папулярызаваць задачы Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на бліжэйшую пяцігодку.

Таксама ў час сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння ААН/ПРААН і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі