Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Тыдзень ААН у Беларусі

Тыдзень ААН у Беларусі

Тыдзень ААН у Беларусі
23 Oct 2015

Найважнейшыя падзеі ХХ стагоддзя – заканчэнне Другой сусветнай вайны і заснаванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – у 2015 годзе ўспамінае ўвесь свет. У Беларусі, якая ўнесла вялікі ўклад у перамогу над фашызмам і 70 гадоў таму стала адной з заснавальніц ААН гэтыя гістарычныя даты маюць асаблівае значэнне. Нязменна выступаючы за свет без войнаў і насілля, наша краіна прадаўжае актыўна ўдзельнічаць у ключавых ініцыятывах ААН, накіраваных на процідзеянне гандлю людзьмі, тэрарызму, міжнароднай злачыннасці і наркатрафіку, мінімізацыю наступстваў чарнобыльскай катастрофы, развіццё культурных сувязей… З нагоды 70-годдзя Арганізацыі ўся Беларусь уключылася ў святочны каляндар падзей.

У Мінску Тыдзень ААН пачаўся ўрачыстай цырымоніяй пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця, у якой прынялі ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі ААН у Беларусі, кіраўнікі дыпмісій замежных дзяржаў. Месца для сімвалічнай ніцай вішні выбрана невыпадкова: каля сцен дома-музея Лошыцкай сядзібы, дзе пасля вайны некалькі гадоў знаходзіўся офіс місіі дапамогі і аднаўлення ААН.

Гэта знакавая падзея стала яшчэ адным сувязным звяном паміж Мінскам і Нью-Ёркам, дзе 5 мая 2015 года перад будынкам штаб-кватэры ААН па ініцыятыве Беларусі было пасаджана Дрэва міру і адзінства.

У рамках юбілейных мерапрыемстваў 23 кастрычніка з Мінска ў сямідзённае падарожжа па Беларусі адправіўся "Экспрэс ААН-70" – спецыяльны юбілейны праект, які не мае аналагаў у свеце. Пасажырамі поезда сталі пасланнікі ААН, дыпламаты, журналісты, спартсмены, артысты, студэнты, якія сабраліся, каб расказаць грамадскасці аб супрацоўніцтве ў ААН і Мэтах устойлівага  развіцця, абмяняцца важнымі ідэямі і прапановамі. У "багажы" – каля 250 мерапрыемстваў у буйных гарадах краіны: дыскусіі з прадстаўнікамі арганізацыі, семінары, творчыя акцыі, дэманстрацыі фільмаў, святочныя канцэрты…

Самыя цікавыя мерапрыемствы беларускага Тыдня ААН і яркія моманты падарожжа "Экспрэса ААН-70" – у рэпартажы.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар першай гуманітарнай місіі ААН-ЮНРРА ў Мінску
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар першай гуманітарнай місіі ААН-ЮНРРА ў Мінску
Цырымонія пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя ААН
Цырымонія пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя ААН
Тыдзень ААН у Беларусі
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная