Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Oct 2015

Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па Беларусі

Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па Беларусі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поезд "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця", арганізаваны да 70-гадовага юбілею заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адправіўся ў сямідзённае падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі з чыгуначнага вакзала ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы прыпынак састаў зробіць вечарам 23 кастрычніка ў Гродне, дзе пасля прыбыцця на чыгуначны вакзал будзе падпісана Дэкларацыя прыхільнасці рэгіёна да Мэт устойлівага развіцця. У цырымоніі прымуць удзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і прадстаўнікі ААН у Беларусі. У суботу, 24 кастрычніка, удзельнікі "Экспрэса" і губернатар пасадзяць у Каложскім парку Дрэва міру, а потым у Гродне пачнецца марафон мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею.

Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па БеларусіШлях па краіне поезд ААН прадоўжыць раніцай 25 кастрычніка. Вечарам "Экспрэс" будуць сустракаць у Брэсце. Гасціць у Гомелі састаў будзе 27 кастрычніка, у Магілёў прыедзе 28 кастрычніка, а ў Віцебск прыбудзе 29 кастрычніка. Вяртанне ў беларускую сталіцу запланавана на 30 кастрычніка.

Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па БеларусіУсяго ініцыятары праекта "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця" запланавалі больш як 250 мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі ўрада, парламентарыі, губернатары, больш як 100 грамадскіх арганізацый, 25 партнёраў з прыватнага сектара, прадстаўнікі больш як 40 пасольстваў, студэнты, журналісты, рэлігійныя лідары ўсіх канфесій, прадстаўнікі слабаабароненых груп насельніцтва.

Поезд да 70-годдзя ААН адправіўся ў сямідзённае падарожжа па БеларусіДа 17 Мэт устойлівага развіцця ААН адносяцца ўстараненне беднасці, ліквідацыя голаду, забеспячэнне добрага здароўя і дабрабыту, якаснай адукацыі, гендарнай роўнасці, доступ да чыстай вады і санітарыі, недарагая і чыстая энергія, дастойная работа і эканамічны рост, індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура, змяншэнне няроўнасці, устойлівыя гарады і населеныя пункты, адказнае спажыванне і вытворчасць, барацьба са змяненнем клімату, захаванне марскіх экасістэм, захаванне экасістэм сушы, мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты, а таксама партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі