У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2015

Дэлегацыя Пензенскай вобласці наведае Беларусь 18-19 лютага

11 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў Пензенскай вобласці наведае Беларусь 18-19 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Узначаліць дэлегацыю старшыня ўрада Пензенскай вобласці Міхаіл Касой.

У час візіту плануецца падпісанне пратакола аб намерах супрацоўніцтва паміж Гомельскім аблвыканкамам і ўрадам Пензенскай вобласці.

Члены дэлегацыі 18 лютага наведаюць Магілёўскую вобласць, а 19 лютага - Гомельскую. Праграмай візіту прадугледжваецца правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам аблвыканкамаў, азнаямленне з дзейнасцю і перагаворы ў ААТ "Магілёўліфтмаш", ААТ "Бабуліна крынка", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельскі хімічны завод", ААТ "Мілкавіта".

Візіт пензенскай дэлегацыі пройдзе ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў час візіту ў гэты расійскі рэгіён 9 снежня 2014 года Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі