Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2015

Беларускія парламентарыі прымуць удзел у мерапрыемствах да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія парламентарыі адправяцца ў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама ў адным з этапаў акцыі з нагоды 70-годдзя Перамогі "Эстафета памяці". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

У расійскую сталіцу адправіцца дэлегацыя, у склад якой увойдуць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Карашкоў. Плануецца, што 2 красавіка яны стануць удзельнікамі ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта.

Акрамя таго, парламентарыі прымуць удзел у мерапрыемствах "Эстафеты памяці". Акцыя, якая праводзіцца Міжпарламенцкай асамблеяй СНД у гарадах і месцах баявой славы дзяржаў Садружнасці, стартавала ў сакавіку ў Мінску і пройдзе па ўсёй СНД.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнтамі Расіі і Беларусі быў падпісаны ў Маскве дагавор "Аб утварэнні Супольніцтва Расіі і Беларусі", які паклаў пачатак будаўніцтву Саюзнай дзяржавы. Для большасці беларусаў і расіян Дзень яднання сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, імкненне народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню. Інтэграцыйныя працэсы паміж дзвюма дзяржавамі фарміруюцца на трывалым фундаменце духоўнага адзінства, агульнасці гістарычных і чалавечых лёсаў, узаемнай зацікаўленасці ў далейшым сумесным устойлівым развіцці. Адной з галоўных падзей, што аб'ядноўвае народы Беларусі і Расіі, стала Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, 70-годдзе якой адзначаецца ў гэтым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі