VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2015

Беларусь і Туркменістан будуць развіваць культурнае супрацоўніцтва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан будуць развіваць культурнае супрацоўніцтва. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва ў культурнай сферы адбылося ў час Дзён культуры Беларусі ў Туркменістане.

На сустрэчы Ірына Дрыга абмеркавала з намеснікам міністра культуры Туркменістана Бахаргуль Абдыевай пытанні пралангацыі міжурадавай праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, правядзення абменных Дзён культуры, заключэння дагавораў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры дзвюх краін. Акрамя таго, закранута тэма магчымасці стажыровак выкладчыкаў і студэнтаў Туркменістана ў творчых ВНУ Беларусі, магчымасці арганізацыі ў краінах узаемных выступленняў артыстаў цырка. Ішла размова таксама аб правядзенні Дзён беларускага кіно ў Туркменістане і арганізацыі падзеі ў адказ - паказаў туркменскага кіно ў Беларусі. Кінематаграфісты Туркменістана атрымалі запрашэнне прыняць удзел у міжнародных кінафестывалях, якія праводзяцца ў Беларусі.

Дні культуры Беларусі ў Туркменістане праходзяць з 6 па 12 снежня. Раней жыхары Туркменістана ўжо мелі магчымасць азнаёміцца з беларускай культурай - у 2012 годзе праходзілі Дні культуры Беларусі і Дні беларускага кіно.

Дні культуры Туркменістана ў Беларусі прайшлі ў 2010-м і 2014 гадах. У 2012 годзе з вялікім поспехам у Беларускім дзяржаўным цырку выступіла туркменская група джыгітаў "Галкыныш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход