10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 10 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 725 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 715 тыс. тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года", - расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2663 тыс. т, Брэсцкай - 2172 тыс. т, Гродзенскай - 2096 тыс. т, Гомельскай - 1366 тыс. т, Магілёўскай - 1359 тыс. т, Віцебскай - 1069 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 97 працэнтаў плошчаў, што складае 2239 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,4 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,3 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 204 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 11,8 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана са 100 працэнтаў плошчаў, што складае звыш 1 млн га. Нарыхтавана сенажу 14 009 тыс. т (больш за 100 працэнтаў плана), сіласу - 19 738 тыс. т (95 працэнтаў плана), травяных кармоў - 9674 тыс. т кармавых адзінак (96 працэнтаў плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 96 працэнтаў плошчаў, або 102 тыс. га. Накапана 5483 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 47 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 75 працэнтаў буракоў, што складае 4132 тыс. т.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 227 тыс. т, што на 72 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 працэнтаў.
Узарана пад зябліва 900 тыс. га, што складае 63 працэнты ад плана 1432 тыс. га.