Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2026

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за год на $5,5 млрд і дасягнулі новага гістарычнага максімуму

Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за год на $5,5 млрд і дасягнулі новага гістарычнага максімуму
Фота з архiва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за год на $5,5 млрд і, паводле папярэдніх даных, на 1 студзеня 2026 года перасягнулі $14,4 млрд у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

За снежань 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $526,2 млн (3,8 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 студзеня склаў $5,5407 млрд, павялічыўшыся за снежань на $296,9 млн, аб'ём манетарнага золата - $7,471 млрд, павялічыўшыся на $214,1 млн.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі