Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

Значныя кантракты падпісаны на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме

29 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Значныя кантракты падпісаны на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, ААТ "БелАЗ" і ТАА "АстанаБелАЗСэрвіс" падпісалі дагавор на пастаўку ў Казахстан 25 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90 т і 130 т на агульную суму амаль $25 млн.

Таксама падпісаны дагавор паміж ААТ "Гомсельмаш" і АТ "Аграмашхолдынг" на пастаўку 500 машынакамплектаў да камбайнаў у 2018 годзе.

Акрамя таго, заключаны кантракт паміж ААТ "Мінскі трактарны завод" і ТАА "Гандлёвы дом Беларускі трактар" на пастаўку ў 2018 годзе 2 тыс. адзінак тэхнікі.

Падпісаны мемарандум паміж ААТ "МАЗ" і ТАА Hyundai Trans Auto, згодна з якім плануецца паставіць 100 машынакамплектаў самазвалаў і камунальнай тэхнікі ў 2018 годзе.

На форуме таксама падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснага дзелавога савета Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Знешнегандлёвай палатай Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі