У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліп 2015

Зімбабвэ плануе закупіць беларускую тэхніку на суму $150 млн

20 ліпеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Зімбабвэ плануе закупіць беларускую тэхніку на суму $150 млн. Аб гэтым паведаміў сёння ў час наведвання Мінскага трактарнага завода віцэ-прэзідэнт, міністр юстыцыі і парламенцкага супрацоўніцтва Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы падпісалі мемарандум аб узаемаадносінах, які будзе з'яўляцца своеасаблівым рамачным дакументам, што вызначае напрамак супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ. Гэта пагадненне вызначае таксама механізм фінансавання закупак беларускай тэхнікі ў памеры $150 млн, якія ўключаюць у сябе як пастаўкі трактарнай тэхнікі, так і пастаўкі кар'ерных самазвалаў і тэхнікі для гарнаруднай прамысловасці", - адзначыў віцэ-прэзідэнт.

Мемарандум аб узаемаадносінах вызначае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ ў такіх напрамках, як сельская гаспадарка, збудаванне ірыгацыйных сістэм, супрацоўніцтва ў галіне паставак дарожна-будаўнічай і горназдабыўной тэхнікі, а таксама шахтавага абсталявання. Эмерсан Мнангагва растлумачыў, што цяперашняму візіту папярэднічалі некалькі візітаў экспертных груп у Беларусь, якія ацэньвалі тэхнічны ўзровень як МТЗ, так і іншых прадпрыемстваў. Паводле іх ацэнак, у Беларусі вырабляецца тэхніка сусветнага класа. "Той аб'ём фінансавання, які вызначаны пагадненнем, ужо гарантаваны з боку фінансавых інстытутаў Зімбабвэ", - падкрэсліў ён.

У час наведвання завода Эмерсан Мнангагва азнаёміўся з выстаўкай тэхнікі трох вялікіх беларускіх прадпрыемстваў: МТЗ, МАЗ, "Амкадор". "Па выніках агляду я даручыў кіраўніку Цэнтральнага банка Зімбабвэ прапрацаваць магчымасць у рамках выдзеленай фінансавай лініі закупкі тэхнікі гэтых вытворцаў. Мне здаецца, Беларусь зможа максімальна задаволіць патрэбнасці Зімбабвэ", - падкрэсліў ён.

Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка адзначыў, што прадпрыемства плануе стварэнне ў Зімбабвэ сэрвіснага цэнтра з элементамі вузлавой зборкі. "Па выніках сённяшняга візіту мы спадзяёмся заключыць кантракт на пастаўку нашай тэхнікі ў Зімбабвэ, і калі пастаўкі будуць ісці паспяхова, то ў далейшым мы разглядаем магчымасць стварэння там сваёй зборачнай вытворчасці з пэўнай тэхналагічнай лакалізацыяй", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс