Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2014

Змагацца з кантрафактнай прадукцыяй у Беларусі плануецца з дапамогай RFID-тэхналогій

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змагацца з кантрафактнай прадукцыяй у Беларусі плануецца пры дапамозе сістэмы інтэлектуальнага маніторынгу лагістычных патокаў (RFID-тэхналогій), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў выканаўчы віцэ-прэзідэнт паўднёвакарэйскай кампаніі "LS Кансорцыум" Сан Квон О падпісалі сёння мемарандум аб супрацоўніцтве.

Згодна з дакументам, бакі плануюць развіваць навукова-даследчы патэнцыял у галіне гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтай сферы праз укараненне на тэрыторыі Беларусі сістэмы інтэлектуальнага маніторынгу лагістычных патокаў з прымяненнем RFID-тэхналогій. У якасці аб'ектаў для ўкаранення гэтай сістэмы плануецца вызначыць алкагольную прадукцыю, тавары лёгкай прамысловасці і іншыя. Поўны пералік тавараў, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці аб'ектаў для ўкаранення сістэмы, вызначыць сумесная рабочая група.

Мемарандум таксама накіраваны на ўстанаўленне арганізацыйных адносін і вызначэнне ключавых напрамкаў супрацоўніцтва.

Паводле слоў старшыні ДКНТ Беларусі Аляксандра Шуміліна, Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве і рэалізацыі сумесных праектаў з паўднёвакарэйскімі кампаніямі не толькі па ўкараненні RFID-тэхналогій, але і ў IT-сферы, у галіне медыцынскага прыборабудавання і рабататэхнікі. Міністр гандлю Валянцін Чаканаў адзначыў, што ў Беларусі прыняты новы закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання" і пытанні развіцця гандлю, грамадскага харчавання, кантролю за якасцю прадукцыі як ніколі актуальныя і патрабуюць новых навуковых падыходаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі