31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай у Беларусі ўбраны з 94 працэнтаў плошчаў, што складае 2172 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 31 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 275 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 390 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года", - расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай - 2541 тыс. т, Брэсцкай - 2069 тыс. т, Гродзенскай - 1994 тыс. т, Магілёўскай - 1333 тыс. т, Гомельскай - 1282 тыс. т, Віцебскай - 1056 тыс. т.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 42,7 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 4,9 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 195 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,9 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 96 працэнтаў плошчаў, што складае 975 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 895 тыс. т (99 працэнтаў плана), сіласу - 18 861 тыс. т (91 працэнт плана), травяных кармоў 9400 тыс. т кармавых адзінак (93 працэнты плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 81 працэнта плошчаў, або 87 тыс. га. Накапана 4512 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 39,1 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 77 працэнтаў ад накапаных буракоў.
Буйнатаварнымі сельгасарганізацыямі краіны накапана 672 тыс. т бульбы.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 178 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбраны 91 працэнт.
Узарана пад зябліва 565 тыс. га, што складае 39 працэнтаў ад плана ў памеры 1432 тыс. га.