29 мая, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце выказаўся па пытанні ставак утылізацыйных збораў у краінах ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На заранку стварэння саюза гаварылі аб сумесным прыцягненні інвестыцый у развіццё кампанентнай базы. А цяпер што адбылося? Кожны закрыўся так, што мыш не праскочыць. Стаўкі ўтылізацыйных збораў хутка перавысяць кошт саміх машын. Я гавару пра наш саюз! Навошта мы гэта робім, пра які саюз можна гаварыць?" - задаў заканамернае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым указаў на неабходнасць выпраўляць сітуацыю ў прамысловай палітыцы ЕАЭС, якая "яўна кульгае". "Механізм стымулявання кааперацыі запушчаны, але маштаб і эфект пакуль нязначныя. Не можам знайсці дастойныя саюзныя праекты. Адначасова ствараем дубліруючыя вытворчасці, а потым іх адзін ад аднаго ўсімі сіламі абараняем", - падкрэсліў ён.