Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2015

Харвацкі бізнес гатовы да стварэння ў Беларусі вытворчасцей і сумесных прадпрыемстваў

9 чэрвеня, Мінск /Антаніна Блізнюк - БЕЛТА/. Харвацкі бізнес гатовы да стварэння ў Беларусі вытворчасцей і сумесных прадпрыемстваў. Гэтыя і іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Харватыі абмяркоўвалі сёння ў Мінску на Гэтыя і іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Харватыі абмяркоўвалі сёння ў Мінску на беларуска-харвацкім бізнес-форуме, які праходзіць на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, які праходзіць на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў у размове з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі і ў Харватыі па сумяшчальніцтве Валерый Варанецкі, развіццё беларуска-харвацкіх гандлёва-эканамічных адносін пачалося толькі ў апошнія гады. "Нягледзячы на тое, што мы яшэ ў пачатку шляху, ужо адбылося некалькі рэгіянальных бізнес-форумаў. Пэўныя інтарэсы ў развіцці бізнесу ёсць як у беларускага, так і ў харвацкага бакоў, - сказаў ён. - Беларусь мае прывабнае геаграфічнае становішча. Дзякуючы нашай краіне харвацкія партнёры могуць выйсці на еўразійскі рынак".

Паводле слоў дыпламата, беларускі бок цікавіць супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне, энергетыцы, лагістыцы. "Часта айчынныя прадпрыемствы не імкнуцца супрацоўнічаць з харвацкімі партнёрамі, паколькі вялікія затраты ідуць на транспарт пры пастаўцы тавараў у гэты рэгіён. Упэўнены, што такая праблема рана ці позна вырашыцца", - падкрэсліў Валерый Варанецкі.

У сваю чаргу, першы намеснік міністра замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі Ёшка Клісавіч адзначыў, што беларуска-харвацкі тавараабарот на гэты момант мае нізкі ўзровень, але бакі маюць намер змяніць сітуацыю. "Мы бачым перспектывы супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, транспарту і інфраструктуры, аховы навакольнага асяроддзя і кіравання адходамі, а таксама фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і турызму. Нашы фірмы гатовы ўвайсці ў сумесныя прадпрыемствы, адкрываць у Беларусі свае вытворчасці і весці агульныя праекты", - заявіў ён.

Асаблівы акцэнт Ёшка Клісавіч зрабіў на магчымасці развіцця адносін у сферы турызму, у тым ліку за кошт павелічэння патоку беларускіх турыстаў у Харватыю.

У складзе харвацкай дэлегацыі - прадстаўнікі 25 кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферах рамонту і тэхнічнага абслугоўвання машын, перапрацоўкі мэблі і тэкстыльнай прадукцыі, турыстычных паслуг, вытворчасці ўстройстваў для ачысткі вады і паветра, абсталявання для прамысловасці, энергетыкі і транспарту, акумулятараў, дызельных рухавікоў, абсталявання для перадачы і размеркавання электраэнергіі, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, здабычы і перапрацоўкі нафты, газу, вугалю, харчовай прамысловасці, інвестыцыйнай і банкаўскай дзейнасці, авіяперавозак, нерухомай маёмасці, праектавання дарожнай і чыгуначнай інфраструктуры. Праграмай бізнес-форуму прадугледжана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі