Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Сак 2017

Выстаўка "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе ў Мінску 29-31 сакавіка

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXX міжнародная выстаўка-кірмаш па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе ў Мінску з 29 па 31 сакавіка. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце канцэрна "Беллегпрам", паведамляе БЕЛТА.

У бягучым годзе выстаўка зменіць прапіску - яна пройдзе ў НВЦ "Белэкспа".

У час "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе беларуска-пакістанскі форум. Таксама ў дзелавой праграме - навучальныя семінары і праграмы для спецыялістаў.

Традыцыйна адбудуцца паказы новых калекцый адзення. Так, 30 сакавіка можна будзе ўбачыць калекцыі адзення дзелавога стылю для вучняў на 2017/2018 навучальны год, а таксама паказы модных калекцый ад прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам".

Арганізатары выстаўкі - Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і канцэрн "Беллегпрам".

"БелТЭКСлегпрам" - буйнейшая галіновая выстаўка Беларусі. У 2016 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел больш за 100 арганізацый з Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Турцыі, Узбекістана. Выстаўку наведалі больш за 8 тыс. аптовых пакупнікоў і спецыялістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі