Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2018

Выстаўка "Белагра-2018" пройдзе 5-9 чэрвеня

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 28-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" пройдзе 5-9 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "Мінскэкспа", паведамляе БЕЛТА.

Штогадовы форум аграрыяў "Белагра" абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць пошукам арыгінальных інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій. Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў беларускіх аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве, плодаагародніцтве і па харчаванні. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і ДА "Белплемжыўаб'яднанне" арганізуюць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Запланавана правядзенне семінараў, сустрэч з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены тэхніка, тэхналогіі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх і цяплічных гаспадарак, прадукцыя сельскагаспадарчай вытворчасці, аграхімія, сродкі аховы раслін і глеб, заатэхнія, кармы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, будаўнічыя канструкцыі, энергетычнае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, насенне, расліны, тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі збожжавых.

Арганізатар выстаўкі - ЗАТ "Мінскэкспа", суарганізатар - IFW-expo. Выстаўка пройдзе пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі