Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2018

ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4 працэнта

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаецца пытанне аб мерах па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і чаканых рэзультатах работы эканомікі ў студзені і I квартале 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што 2017 год завершаны з тэмпам росту ВУП 102,4 працэнта пры прагнозе 101,7 працэнта. Тым самым забяспечаны выхад на прадугледжаныя пяцігадовай праграмай параметры росту эканомікі і кампенсавана адставанне 2016 года. Кіраўніком дзяржавы зацверджаны прагнозныя параметры на 2018 год, у іх развіццё прыняты адпаведныя пастановы ўрада, дзе сфарміравана матрыца ключавых паказчыкаў усёй вертыкалі, адзначыў прэм'ер-міністр.

"Галоўныя задачы збалансаванага росту эканомікі - нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых рабочых месц у першую чаргу ў сектары малога і сярэдняга бізнесу", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Для гэтага неабходна разгарнуць поўнамаштабную работу па рэалізацыі прынятых кіраўніком дзяржавы рашэнняў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі