Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2015

ВУП Беларусі ў 2014 годзе ўзрос на 1,6 працэнта да Br778,5 трлн

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўзрос у 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам на 1,6 працэнта да Br778,5 трлн, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прадукцыйнасць працы па ВУП (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) склала Br158,5 млн, што на 3,1 працэнта больш за ўзровень 2013 года.

Прамысловай прадукцыі за мінулы год выраблена на Br668,4 трлн, што на 1,9 працэнта больш, чым за 2013 год. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай - 14,2 працэнта.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) атрымана на Br131,4 трлн. Прырост да 2013 года склаў 3,1 працэнта.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br213,5 трлн.

Аптовы тавараабарот дасягнуў Br535,7 трлн (рост у параўнанні з мінулым годам на 9,1 працэнта), рознічны тавараабарот - Br308,4 трлн (на 6,6 працэнта).

За 2014 год за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 5 млн 522,4 тыс. кв.м жылля, або на 5,8 працэнта больш, чым у 2013 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі