Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Жнв 2020

"Вялікі камень" далучыўся да міжнароднага пагаднення ў галіне электроннай камерцыі


Фота з архiва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" далучыўся да міжнароднага пагаднення ў галіне электроннай камерцыі. Падпісанне адбылося ў час анлайн-канферэнцыі электроннай камерцыі, якая прайшла ў час Міжнароднага форуму развіцця электроннай камерцыі, паведамілі БЕЛТА ў індустрыяльным парку.

Індустрыяльным паркам "Вялікі камень", Міжнароднай зонай свабоднага гандлю Джыбуці, кампаніяй "Шэньчжэнь Баохун" і спецыялізаваным камітэтам па лічбавай эканоміцы і лічбавым гандлі Кітайскай асацыяцыі даследаванняў Сусветнай гандлёвай арганізацыі было падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве па праекце Сусветнага міжнароднага цэнтра адборнай прадукцыі і Глабальнага партовага складскога цэнтра электроннай камерцыі.

Галоўнай тэмай анлайн-канферэнцыі стаў лічбавы гандаль Кітая, абмяркоўваліся таксама рызыкі глабальнага гандлю ва ўмовах пандэміі каранавіруса, пытанні Новага Свету, дружалюбнага да лічбавых тэхналогій, і новыя тэндэнцыі ў лічбавым гандлі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольстваў і гандлёвых палат, эксперты, вучоныя і прадпрымальнікі з больш як 30 краін. Прадстаўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка выступіў з прэзентацыяй "Вялікага каменя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі