Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Oct 2017

Венесуэла просіць пабудаваць яшчэ пяць аграгарадкоў па беларускай мадэлі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венесуэла просіць пабудаваць яшчэ пяць аграгарадкоў па беларускай мадэлі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць дамоўленасці і просьба венесуэльцаў ажыццявіць будаўніцтва яшчэ ў пяці месцах нашых аграгарадкоў", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр нагадаў, што будаўніцтва першага ў Венесуэле аграіндустрыяльнага гарадка было пачата некалькі гадоў таму. Беларускія спецыялісты ўзвялі 176 жылых дамоў і склад мінеральных угнаенняў, праклалі больш за 20 км дарог і расчысцілі 2,5 тыс. га тэрыторыі. Было пастаўлена больш за 400 адзінак спецыялізаванай тэхнікі з Беларусі, засеяна 1,2 тыс. га тэрыторыі.

"Яшчэ выканана толькі пятая частка праграмы. Каб завяршыць пачатае, неабходна воля венесуэльцаў, крыніцы фінансавання. Наперадзе будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, птушкафабрык, забойнага цэха, мясаперапрацоўчага завода, малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі