Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2016

Устаноўлены верхні ярус унутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока БелАЭС

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены верхні ярус унутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Эдуард Свірыд.

"Паспяхова прайшлі работы па ўстаноўцы верхняга яруса ўнутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока", - расказаў ён.

Унутраная ахоўная абалонка - адна з частак сістэмы ахоўных герметычных абалонак (кантайнмент) рэактара, якая выключае выхад радыеактыўнасці ў навакольнае асяроддзе. Такая сістэма абалонак вытрымлівае як унутраны ціск (5 кг/см2), так і знешняе ўздзеянне, напрыклад, ад ударнай хвалі, што стварае ціск 30 кПа, і нават самалёта, які падае.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі