Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2026

"Усё павінна быць танна і функцыянальна". Лукашэнка агучыў патрабаванні да будаўніцтва цялятнікаў


26 красавіка, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ "Агра-Ляскавічы" ў Петрыкаўскім раёне, агучыў патрабаванні да будаўніцтва цялятнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, закранутых кіраўніком дзяржавы ў ходзе наведвання сельгаспрадпрыемства, стаў кошт цялятнікаў. Прэзідэнт агучыў сваё патрабаванне да будаўніцтва такіх аб'ектаў.

"Усё павінна быць танна і функцыянальна. Не трэба будаваць з празмернасцямі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Нам не трэба квадратныя (метры. - Заўвага БЕЛТА), нам трэба функцыянальны цялятнік на колькасць галоў".

Пры гэтым, падкрэсліў ён, за ўласныя сродкі гаспадаркі могуць будаваць "палацы" для цялят. "Будаваць у два разы даражэйшыя "палацы"... Калі за свае грошы, я буду вітаць дарагія "палацы" для гэтых малютак", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Што датычыцца бюджэтных сродкаў, іх трэба расходаваць рацыянальна, канстатаваў ён.

Цялятнік, які паказалі кіраўніку дзяржавы ў "Агра-Ляскавічах", зроблены на аснове металаканструкцый. У той жа час у Беларусі ёсць вялікая колькасць драўніны, якая часам проста гніе. Прэзідэнт адзначыў, што яна магла б выкарыстоўвацца ў тым ліку для будаўніцтва такіх аб'ектаў. І хоць па часе драўляны цялятнік прастаіць менш, чым металічны, гэта дасць магчымасць сэканоміць грашовыя сродкі.

"У нас згніе лес на ўзлесках. Зрабіце цялятнік, ён прастаіць на 20 працэнтаў менш па тэрмінах, чым гэты (металічны. - Заўвага БЕЛТА), - пабудуем новы. Можа, разбагацеем. Вось я аб чым думаю, гэта мая філасофія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі