Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Jan 2018

Уліцы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" атрымалі статус геаграфічных аб'ектаў

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Элементы вулічна-дарожнай сеткі, размешчаныя ў межах Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", атрымалі статус геаграфічных аб'ектаў. Гэта прадугледжана прынятым 9 студзеня 2018 года законам "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"Законам замацоўваецца, што элементы вулічна-дарожнай сеткі парка (вуліцы, плошчы, праспекты і іншыя падобныя яго састаўныя часткі), як і аналагічныя элементы ў населеных пунктах, з'яўляюцца геаграфічнымі аб'ектамі. Прадугледжана права адміністрацыі парка прымаць па прапанове сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці парка рашэнні аб прысваенні найменняў гэтым састаўным часткам, іх перайменаванні, таксама вызначаны парадак іх прыняцця", - расказалі ў прэс-службе.

Згодна з законам, адміністрацыя парка ў 10-дзённы тэрмін пасля прыняцця гэтага рашэння абавязана накіраваць яго ў Дзяржкаммаёмасць або ўпаўнаважаную ім арганізацыю для дзяржуліку адпаведнага наймення. "Прысваенне найменняў і перайменаванне элементаў вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў, размешчаных у межах індустрыяльнага парка і адміністрацыйна аднесеных да сельскіх і раённых выканкамаў, будзе ажыццяўляцца з улікам думкі грамадзян, якія там пражываюць, і з захаваннем адмінпрацэдур, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дзеянне дакумента накіравана на прывядзенне закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў" у адпаведнасць з указам нумар 166 ад 12 мая 2017 года "Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларукага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама на забеспячэнне адзіных у краіне падыходаў да парадку прысваення найменняў геаграфічным аб'ектам, іх перайменаванні, дзяржаўным уліку і выкарыстанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі