Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Jun 2015

Удзел у выстаўцы "Белагра-2015" прымуць больш за 500 кампаній з 23 краін

1 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Удзел у юбілейнай 25-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2015", якая пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня, прымуць 502 кампаніі з 23 краін. Аб гэтым паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты аграрны міжнародны форум заўсёды выклікае вялікую цікавасць у тых, хто працуе ў галіне, - адзначыў Леанід Марыніч. - Што ж датычыцца сёлетняй, юбілейнай, выстаўкі, то прыняць удзел у ёй выказалі жаданне 23 краіны, якія будуць прадстаўлены 502 удзельнікамі. У прыватнасці, Беларусь прадстаўляюць 386 кампаній, Расію - 26, Германію - 17, Польшчу - 16, Кітай - 14. Акрамя таго, будуць удзельнікі з Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі і іншых краін".

Сярод тых, хто першы раз будзе ўдзельнічаць у выстаўцы, - Злучаныя Штаты Амерыкі. "Упершыню будзе прадстаўлена краінавая экспазіцыя Кітая, Венгрыі, Польшчы, Германіі, - дадаў Леанід Марыніч. - Нам гэта сімпатызуе і сведчыць аб тым, што выстаўка набывае больш значныя маштабы".

Нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе арганізатарам давялося адмовіцца ад адной з пляцовак выстаўкі - ААТ "Гастэлаўскае", ніякіх абмежаванняў па плошчы для ўдзельнікаў не ўведзена, адзначыў Леанід Марыніч.

У дні "Белагра" таксама пройдуць дзве міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі - "Белферма-2015" і "Белпрадукт-2015". У цэлым праграма мерапрыемстваў будзе насычанай. Запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў як для ўдзельнікаў, так і для наведвальнікаў форуму. Традыцыйна пройдуць конкурсы "Лепшая племянная карова малочнай пароды", конкурс аратых, у якім упершыню прыме ўдзел каманда з Расіі, а таксама выстаўка пародных птушак і іншыя мерапрыемствы. Упершыню будуць прадстаўлены быкі-вытворнікі мясных абердзін-ангускай і лімузінскай парод, некаторыя новыя пакуль для Беларусі пароды авечак.

Лідары айчыннага машынабудавання падрыхтавалі буйныя экспазіцыйныя блокі. Так, навінкі сучаснай сельгастэхнікі рознага прызначэння, пазадарожнікі, аўтакраны, дажджавальныя машыны, экскаватары, пагрузчыкі, краны пакажуць "Дармашэкспа", прадпрыемства "Белаграсэрвіс", "Полымя", "Белшынгандальсэрвіс", "Расінтэхгруп", "МАЗ-МАН", "СелАгра","Профі-Аграпарк" і інш.

Экспазіцыі выставак размесцяцца ў Мінску ў Футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 20/2). Выстаўка будзе працаваць з 10.00 да 18.00 за выключэннем апошняга дня, калі яе работа прадоўжыцца да 14.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі