Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Jun 2015

У Зімбабвэ гатовы аказваць дзяржпадтрымку сумесным эканамічным праектам з Беларуссю

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Зімбабвэ гатовы аказваць дзяржаўную падтрымку сумесным эканамічным праектам з Беларуссю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства па выніках паездкі ў Зімбабвэ беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшоў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР і Зімбабвэ (па сумяшчальніцтве) Андрэй Молчан.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прэзідэнтам Зімбабвэ Робертам Мугабэ і шэрагам міністраў. "Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ, а таксама разгледзелі канкрэтныя эканамічныя ініцыятывы беларускага боку", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

"Кіраўніцтва Зімбабвэ выказала зацікаўленасць у развіцці ўсебаковага партнёрства з Беларуссю, а таксама гатоўнасць аказваць дзяржаўную падтрымку сумесным эканамічным праектам", - адзначылі ў МЗС.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю кар'ернай тэхнікі вытворчасці ААТ "БелАЗ" на вугальным кар'еры "Хванге" (усяго было пастаўлена ў Зімбабвэ 17 адзінак тэхнікі на суму больш як $12 млн). У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, генеральны дырэктар БелАЗ Пётр Пархомчык і іншыя прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі